Адзенне з беларускага лёну будуць шыць ва Узбекістане

Абноўлена:
Фото: tian dayong, Unsplash.com

Фото: tian dayong, Unsplash.com

У 2025 годзе больш за 50% айчынных тавараў лёгкай прамысловасці пастаўлялі ў 70 краін свету.

Ва Узбекістане будуць шыць адзенне з беларускіх ільняных тканін. Гатовыя тавары плануюць прасоўваць у тым ліку на рынках краін Цэнтральнай Азіі і СНД, паведамілі ў «Беллегпраме».

Са свайго боку Узбекістан разгледзіць магчымасць паставак у Беларусь шэрсці для далейшай перапрацоўкі.

Таксама прадстаўнікі дзвюх краін створаць сумесную вытворчасць спецыяльнага, карпаратыўнага, форменнага і ахоўнага адзення з выкарыстаннем беларускіх матэрыялаў.

Беларусь і Узбекістан плануюць да 2030 года нарасціць тавараабарот тавараў лёгкай прамысловасці да $150 млн. Пры гэтым агульны ўзровень гандлю паміж дзвюма краінамі па выніках 2025 года наблізіўся да адзнакі ў $1 млрд, паведамляла БелТА.

Раней стала вядома, што «Беллегпрам» плануе абнавіць стандарт па пашыве школьнай формы.