Аляксандр Лукашэнка запрасіў Кім Чэн Ына наведаць Беларусь

Фото: President.gov.by

Фото: President.gov.by

Беларускі лідар і яго карэйскі калега напярэдадні абмяняліся падарункамі і падпісалі дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве паміж краінамі.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запрасіў старшыню дзяржаўных спраў КНДР Кім Чэн Ына наведаць Беларусь з візітам, паведаміла прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант.

«Мы заўсёды будзем рады бачыць Кім Чэн Ына ў Беларусі. Учора падчас перагавораў Прэзідэнт запрасіў яго наведаць нашу краіну», – цытуе Наталлю Эйсмант Telegram-канал «Пул Першага».

Паводле слоў прэс-сакратара беларускага лідара, вынікі візіту Аляксандра Лукашэнкі ў КНДР перавысілі ўсе чаканні.

Раней Times.by писаў, што беларускі лідар і яго карэйскі калега абмяняліся падарункамі ў Пхеньяне на памяць аб гістарычным візіце.

Прэзідэнт Беларусі і старшыня дзяржаўных спраў КНДР таксама падпісалі дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве паміж дзвюма краінамі.

Пасля ўрачыстага канцэрта ў гонар Аляксандра Лукашэнкі і афіцыйнага прыёму Кім Чэн Ын асабіста праводзіў беларускага лідара ў аэрапорт.