Арфа, лыжнік і фантан: навінкі светлавога афармлення Мінска

Фото: Times.by
У сталіцы падлічылі даўжыню вулічных гірлянд – навагодняя ілюмінацыя расцягнулася ў беларускай сталіцы на сотні кіламетраў.
Дадаць у асноўныякрыніцы Google
Каля будынка «Мінскканцэрт» па вуліцы Маякоўскага ўстанавілі стылізаваную арфу. А каля лыжаролернай трасы па вуліцы Ваўпшасава хутка зойдзе на дыстанцыю фігура лыжніка.
У Лошыцкім парку з'явяцца дзве новыя аркі, расказаў дырэктар «Мінгарсвятла» Аляксандр Варабцоў агенцтву «Минск-Новости».
Ужо гатова дадатковая ілюмінацыя ўздоўж Свіслачы – паблізу Набярэжнай воінаў-інтэрнацыяналістаў і ў скверы Старосцінская Слабада.
Уваходную групу парка імя Уга Чавеса з боку вуліц Казіміраўскай і Нёманскай упрыгожылі лілеямі, дрэвамі з матылькамі. Тут жа ўстанавілі святлодынамічны фантан.
Вулічныя гірлянды расцягнуліся на сотні кіламетраў
Аб'ём гарадской святочнай ілюмінацыі вырас за апошнія 5 гадоў на 65%, паведаміў Аляксандр Варабцоў.
Сёння гэта разгалінаваная сетка з 389 км ліній, звыш 11 тыс. гірлянд розных мадыфікацый, больш як 1100 адзінак светлавых аб'ёмных канструкцый, 175 з якіх – фігуры.

Фото: Times.by
У Мінску развіваецца і сетка архітэктурнага асвятлення. Падсветка ўстаноўлена на фасадах 825 будынкаў і 35 пуцеправодах.
У гэтым годзе дэкаратыўнай падсветкай могуць пахваліцца лакацыі па праспекце Пераможцаў – у раёне Палаца спорту, парка Перамогі і Парка народнага адзінства, а таксама ўчастак ад вуліцы Мельнікайтэ да вуліцы Нямігі.
Дадатковае архітэктурнае асвятленне з'явіцца паблізу МКАД, другога транспартнага кальца, Зеленалужскай лініі метро.

