БЧ атрымала першыя крытыя вагоны беларускай вытворчасці

Абноўлена:
Фото: БЖД

Фото: БЖД

Вагоны такога тыпу запатрабаваныя не толькі пры перавозках унутры краіны, але і на экспарт.

Дадаць у асноўныя
крыніцы Google

Першая партыя крытых вагонаў айчыннай вытворчасці паступіла на Беларускую чыгунку, паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.

Першыя два крытыя вагоны былі выраблены ЗАТ «Асіповіцкі завод транспартнага машынабудавання».

Да таго як пачаць выпуск у Асіповічах, правялі вопытна-канструктарскія работы, затым быў выраблены доследны ўзор. Толькі пасля выпрабаванняў і сертыфікацыі пачаўся серыйны выпуск крытых вагонаў.

Новыя беларускія вагоны могуць перавозіць 69 т грузу. Яны запатрабаваныя як на ўнутраных, так і на экспартных маршрутах і з першых дзён эксплуатацыі ўведзены ў работу.

«Месцам першай пагрузкі новых крытых вагонаў беларускай вытворчасці стане адно з прадпрыемстваў канцэрна «Белдзяржхарчпрам», – адзначылі ў БЧ.