Беларусь закрывае пасольства ў Фінляндыі з 1 верасня

Фото: Daniel Miksha, Unsplash.com
Знешнепалітычнаму ведамству нашай краіны даручана ўладзіць усе пытанні.
Дадаць у асноўныякрыніцы Google
Беларусь прыняла рашэнне закрыць пасольства ў Фінляндскай Рэспубліцы. Гэта вынікае з пастановы Савета Міністраў ад 20 жніўня 2026 года №424, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Паводле дакумента беларуская дыпламатычная ўстанова ў адной з краін Паўночнай Еўропы спыніць работу з 1 верасня 2026 года. Да гэтага часу Міністэрству замежных спраў Беларусі даручана ўрэгуляваць усе пытанні, звязаныя з закрыццём пасольства ў Фінляндыі, якое працавала тут з 2011 года.
Разам з тым Беларусь у апошні час адкрыла некалькі новых прадстаўніцтваў у краінах Блізкага Усходу і Сярэдняй Азіі.
Так, напрыклад, у сакавіку 2026 года было вырашана адкрыць дыппрадстаўніцтва ў Амане, а пазней стала вядома, што пасольства Сінявокай з’явіцца ў М’янме.
Цікавая заява ад Аляксандра Лукашэнкі прагучала падчас візіту ў КНДР. Тады Прэзідэнт даручыў адкрыць пасольства Беларусі ў Пхеньяне.

