Беларускія школьнікі могуць адправіцца на Паўночны полюс

Атомный ледокол «50 лет Победы» Росатомфлота. Фото: Оксана Сотник, ТАСС
Экспедыцыя на Паўночны полюс працягласцю 10 дзён адбудзецца ўжо ў жніўні. Жадаючым трэба будзе прайсці тры этапы адбору.
Міжнародны навукова-асветніцкі праект «Ледакол ведаў» праводзіць конкурсны адбор для школьнікаў 14–16 гадоў з 22 краін, уключаючы Беларусь.
Пераможцы змогуць прыняць удзел ва ўнікальнай арктычнай экспедыцыі і адправіцца на Паўночны полюс на атамным ледаколе «50 гадоў Перамогі».
Дзецям трэба будзе прайсці тры этапы. Спачатку ўдзельнікаў чакае навуковая віктарына, якая складаецца з 30 пытанняў. Затым пройдзе серыя вэбінараў, пасля кожнага з якіх трэба будзе выканаць інтэрактыўныя заданні.
Па выніках двух этапаў ад кожнай краіны выберуць дзесяць фіналістаў, якія набралі найбольшую колькасць балаў, і менавіта яны працягнуць барацьбу за галоўны прыз. Ім трэба будзе зрабіць крэатыўную візітку на зададзеную тэму.
Пераможцаў аб’явяць у чэрвені. Усяго будуць адабраны 22 шчасліўчыкі (па аднаму ад кожнай краіны-ўдзельніцы).
Заяўкі прымаюцца да 3 чэрвеня.
Экспедыцыя на Паўночны полюс працягласцю 10 дзён адбудзецца ў жніўні.
Конкурс праводзіцца ўжо ў сёмы раз, і за яго гісторыю больш за 400 дзяцей з розных краін пабывалі ў Арктыцы.

