Бой пагранзаставы і ўз’яднанне Беларусі: на «Лініі Сталіна» маштабна адзначаць Дзень пагранічніка

Фото: stalin-line.by

Фото: stalin-line.by

У гэтым годзе спаўняецца 85 гадоў з пачатку Вялікай Айчыннай вайны – менавіта пагранічнікі аднымі з першых прынялі на сябе ўдар ворага.

Маштабнае ваенна-гістарычнае свята адбудзецца на тэрыторыі гісторыка-культурнага комплексу «Лінія Сталіна» 30 мая. Ключавой падзеяй дня стануць дзве маштабныя рэканструкцыі: падзеі 1939 года (уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР) і гераічны бой пагранічнай заставы ў чэрвені 1941-га.

У інсцэніроўках прымуць удзел рэканструктары ваенна-патрыятычнага клуба «Салдаты Перамогі», а ў «баях» будзе задзейнічана аўтэнтычная тэхніка часоў Вялікай Айчыннай вайны. Пачатак асноўнай праграмы – у 14:00.

Акрамя таго, з 11:00 тут будуць працаваць экскурсійныя і інтэрактыўныя зоны, выстаўка ўзбраення і тэхнікі. Таксама прадугледжана пляцоўка ГПА [гатовы да працы і абароны. – Times.by], тэматычныя актыўнасці, запланаваны выступленні ансамбля, роты ганаровай варты, курсантаў пагранічнай службы і спецыялістаў-кінолагаў. Завершыцца свята ў 19:00.

Адміністрацыя комплексу «Лінія Сталіна» рэкамендуе гасцям набываць электронныя білеты загадзя, каб пазбегнуць чэргаў на ўваходзе, і прыбываць на пляцоўку за 2–3 гадзіны да пачатку галоўнай рэканструкцыі з-за магчымага шчыльнага трафіку.

Калі ў Беларусі адзначаецца Дзень пагранічніка

Афіцыйна Дзень пагранічніка ў Беларусі адзначаецца 28 мая. Менавіта ў гэты дзень у 1918 годзе дэкрэтам Савета Народных Камісараў была заснавана Пагранічная ахова РСФСР. У яе склад тады ўвайшлі і афіцэры былога Упраўлення асобнага корпуса пагранварты Расіі, якія перадалі свой вопыт новай службе.

У Беларусі пасля здабыцця незалежнасці захавалі традыцыю адзначаць Дзень пагранічніка 28 мая як даніну павагі подзвігу савецкіх пагранічнікаў.