Брэсцкая крэпасць трапіла ў рэйтынг самых папулярных замкаў і крэпасцей свету

Абноўлена:
Фото: Times.by

Фото: Times.by

Усяго на карту праекта трапілі 39 беларускіх аб'ектаў.

Дадаць у асноўныя
крыніцы Google

Міжнародны праект Castle Map склаў рэйтынг самых папулярных замкаў, крэпасцей, палацаў і руін свету – там аказаліся і беларускія славутасці, паведамляе news.by.

У інтэрактыўную карту ўвайшлі больш за 7700 аб'ектаў, уключаючы 39 беларускіх славутасцей. Лепшы вынік сярод іх паказала Брэсцкая крэпасць, заняўшы 285-е месца ў свеце.

Паводле даных Castle Map, толькі за апошнія два месяцы інфармацыю аб мемарыяльным комплексе запытвалі амаль 10 тыс. разоў.

Фото: Times.by

Фото: Times.by

Далей сярод беларускіх аб'ектаў размясціліся Нясвіжскі замак (675-е месца ў свеце) і Стары замак у Гродне (718-е месца).

Больш за ўсё замкаў і руін адзначана ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях.

Якія славутасці суседніх краін увайшлі ў топ

У Польшчы ў рэйтынг трапілі шэсць аб'ектаў. Самыя папулярныя – Мальбаркскі замак (24-е месца) і Вавельскі замак (132-е месца).

Сярод славутасцей Літвы ў рэйтынг трапілі Гара крыжоў (78-е месца) і Тракайскі замак (197-е месца).

У Латвіі ў топ-300 увайшоў Рундальскі палац і заняў 245-е месца.

Расія прадстаўлена 13 аб'ектамі. Вышэй за ўсіх размясціліся Крэмль (12-е месца) і Зімовы палац (26-е месца).

Самымі цікавымі ўкраінскімі аб'ектамі, якія трапілі ў рэйтынг, аказаліся Лівадыйскі палац (253-е месца) і Марыінскі палац у Кіеве (262-е месца).