Фестываль лялечнага мастацтва збярэ ў Гродне тэатры з Беларусі, Расіі, Кітая і Узбекістана

Фото: Times.by
Стартуе творчае свята з прэм'еры Абласнога тэатра лялек – спектакля «Сымон-музыка».
Дадаць у асноўныякрыніцы Google
Міжнародны фестываль лялечнага мастацтва «Лялькі над Нёманам» пройдзе ў Гродне з 16 па 20 верасня ўжо ў пяты раз. Спектаклі для дзяцей і дарослых прадставяць 14 тэатральных калектываў з Беларусі, Расіі, Кітая, Узбекістана. Пра гэта паведаміла БелТА дырэктар Гродзенскага абласнога тэатра лялек Марыя Шабашова.
Яркім акцэнтам фестывалю стане выступленне Цэнтральнага тэатра марыянетак Цюаньджоу з кітайскай правінцыі Фуцзянь.
Асаблівай гордасцю арганізатары называюць выступленне Малога тэатра лялек Санкт-Пецярбурга з пластычнай пастаноўкай. Разанскі абласны тэатр лялек пакажа шэкспіраўскі спектакль для дарослых «Сон у летнюю ноч» – яго гледачы ўбачаць на вялікай сцэне Гродзенскага драмтэатра.
Адкрыццё фестывалю адбудзецца 16 верасня на пляцоўцы побач з Абласным тэатрам лялек.
Нагадаем, Гродна 4 і 5 верасня будзе адзначаць 898 гадоў – з праграмай святочных мерапрыемстваў можна азнаёміцца тут.

