Хто такія Police In Paris? Размова пра музыку, славу і дзяўчат
Трэк групы прагучаў у галівудскім фільме Babygirl з Ніколь Кідман і Антоніа Бандэрасам. Тэхна-рэмікс «Касіў Ясь канюшыну» завірусіўся ў 2025-м. А яшчэ яны сталі першай беларускай групай на Tomorrowland – адным з буйнейшых фестываляў электроннай музыкі ў свеце.
Police In Paris – гэта Улад Каўчук і Улад Кульбіцкі. Два хлопцы са звычайных спальных раёнаў Мінска. За плячыма – больш за 100 супрадзюсарскіх работ, калабарацыі з Yellow Claw, POLTERGST і WUKONG, туры па Еўропе і Азіі.
Times.by напрасіўся да іх у госці – літаральна. Зазірнулі ў халадзільнік, разабралі гардэроб, спыталі пра грошы і зорную хваробу.

