Кадравы чацвер: каго і на якія пасады назначыў Прэзідэнт

Фото: Александр Казаков, ТАСС
У рамках кадравага дня перастаноўкі адбыліся як у міністэрствах, так і ў мясцовай вертыкалі.
Кадравы дзень прайшоў у чацвер у Палацы Незалежнасці ў Мінску: Прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка прыняў шэраг рашэнняў, якія датычыліся як складу Савета міністраў, так і мясцовай вертыкалі ўлады, а таксама дыпламатычнага корпуса.
Хто атрымаў новыя пасады – расказвае Times.by.
Міністры
У складзе ўрада – тры новыя прозвішчы: перастаноўкі адбыліся ў міністэрствах інфармацыі і культуры, з’явіўся новы віцэ-прэм’ер.
Міністрам інфармацыі назначаны Дзмітрый Жук, які да гэтага часу займаў пасаду дырэктара – галоўнага рэдактара выдавецкага дома «Беларусь сегодня». Ён на міністэрскай пасадзе змяніў Марата Маркава.
У сваю чаргу, Маркаву цяпер давераны партфель міністра культуры – яго папярэднік Руслан Чарнецкі вызвалены ад пасады.
Новым віцэ-прэм’ерам стаў Аляксандр Церахаў – ён ва ўрадзе будзе курыраваць пытанні будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі, якімі раней займаўся Анатоль Сівак.
СМІ, завод, дыпламатыя
Генеральным дырэктарам РУП «Беларускае тэлеграфнае агенцтва» стаў Андрэй Мохар – гэта пасада заставалася вакантнай з лістапада 2025 года, калі былы кіраўнік агенцтва Ірына Акуловіч стала саветнікам-пасланнікам пасольства Беларусі ў Маскве.
Новым кіраўніком ЗАТ «Атлант» назначаны Андрэй Дзікун, які раней працаваў дырэктарам мінскага завода «Тэрмапласт».
Паслом у Манголію накіраваны Міхаіл Орда, які раней быў старшынёй Федэрацыі прафсаюзаў і дэпутатам Палаты прадстаўнікоў. Ва Улан-Батары ён зменіць Дзмітрыя Гарэліка, які прапрацаваў у Манголіі амаль пяць гадоў.
Мясцовая вертыкаль
Кіраўнік дзяржавы ўзгадніў і назначэнне двух намеснікаў старшыні Віцебскага аблвыканкама: сацыяльную сферу, кадры, ідэалогію і маладзёжную палітыку будзе курыраваць Аляксей Гуйда, будаўніцтва, транспарт і ЖКГ – Пётр Белусь.
Узгоднены новыя старшыні раённых выканкамаў: Браслаўскага – Алена Бабінская, Глыбоцкага – Максім Бакураў, Аршанскага – Леанід Мойжык, Воранаўскага – Аляксандр Часнойць.

