Камуналка падаражэе, з’явяцца новыя грошы і авіярэйсы: што нас чакае ў чэрвені

бабочка цветы лето

Фото: Leslie Cross, Unsplash

Лета – час канікул, адпачынкаў і экзаменаў. Гэта самая гарачая пара ў аграрыяў і абітурыентаў: у адных – уборачная, у другіх – паступленне. Важныя змяненні чакаюць і іншых беларусаў – ужо ў чэрвені.

У наступным месяцы жыхароў рэспублікі чакае звычайнае павышэнне камунальных плацяжоў, абітурыентаў – здача цэнтралізаванага тэсціравання (а некаторыя з іх пачнуць падаваць дакументы ў ВНУ), школьнікаў – летнія канікулы, а падарожнікаў – новыя маршруты.

Больш падрабязна аб самых важных змяненнях дэбютнага месяца лета – ў лаканічным і вельмі інфарматыўным аглядзе Times.by.

Камуналка падаражэе

З 1 чэрвеня пачнецца другі этап павышэння тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі. Падаражэюць цеплаэнергія, гарачая вада і электраэнергія для ацяплення. Лічбы ў жыроўцы вырастуць нязначна – у сярэднім на BYN 3,12.

Нагадаем, у Беларусі дзейнічае двухэтапны пераразлік камуналкі – з 1 студзеня і 1 чэрвеня. Аднак у гэтым годзе ў сувязі з анамальнымі маразамі зімовае падаражанне перанеслі на сакавік.

Крэдыты патаннеюць

З 1 чэрвеня зменіцца стаўка рэфінансавання: яна складзе 9,25% замест ранейшых 9,75%. Гэта добрая навіна для тых, хто плаціць крэдыты: менавіта гэты паказчык уплывае на памер працэнтных ставак. Але не вельмі добрая для трымальнікаў банкаўскіх укладаў: працэнты па іх знізяцца.

Нацбанк Беларуси

Нацбанк Беларуси. Фото: Павел Орловский, Times.by

Як эканоміка краіны адрэагуе на зніжэнне ключавой стаўкі, стане відаць пазней. Нагадаем, гэты інструмент напрамую ўплывае на ўзровень інфляцыі. У бягучым годзе рост цэн працягвае запавольвацца: за студзень – красавік інфляцыя склала ўсяго толькі 2,5%.

З’явіцца новая банкнота

З 1 чэрвеня ў Беларусі ў абарачэнне ўводзіцца новая 200-рублёвая купюра. Вялікіх змяненняў візуал банкноты не зведаў, але ёсць некалькі прынцыповых момантаў.

200 рублей

Фото: Times.by

Па-першае, у абноўленым грашовым знаку з’явіўся подпіс старшыні праўлення Нацбанка Рамана Галоўчанкі.

Па-другое, у новай купюры павялічылі з 2 да 4 мм шырыню ахоўнай паласы. Надпіс «200 рублёў» стаў плаваючым і пералівістым, а ўсе меткі на банкноце – тактыльнымі.

Па-трэцяе, на правым баку з’явіўся подпіс – «Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П.В. Масленікава».

Новыя купюры будуць паступова ўваходзіць у абарачэнне, а банкноты старога ўзору мяняць не давядзецца.

Уводзяцца абмежаванні па картках

Яшчэ адна банкаўская навіна: трымальнікаў плацежных картак Беларусбанка чакаюць змяненні з 1 чэрвеня. Кліент зможа аформіць не больш за адну карту кожнага тыпу незалежна ад валюты рахунку і формы выпуску. Гэта значыць, што нельга будзе заказаць другую такую ж карту (напрыклад, плацежных сістэм VISA або МІР) нават у іншай валюце.

Таксама нельга будзе аформіць паўторны выпуск карткі, калі да заканчэння тэрміну яе дзеяння засталося больш за тры месяцы.

Ура, канікулы!

З 1 чэрвеня школьнікі пойдуць у адрыў – наперадзе ў іх тры месяцы без падручнікаў і канспектаў. За парты яны вернуцца толькі 1 верасня.

дети лето лагерь

Фото: Alexandr Podvalny, Unsplash

Важны момант: адміністрацыі школ не маюць права збіраць звесткі, дзе і з кім вучань правядзе канікулы. Больш падрабязна аб гэтым чытайце ў нашым матэрыяле.

Экзамены і выпускныя

Для старшакласнікаў летнія канікулы пачнуцца пазней. Выпускнікоў дзявятых класаў чакаюць экзамены – яны адбудуцца з 1 па 10 чэрвеня. А дзесяцікласнікаў – дзесяцідзённыя вучэбна-палявыя зборы па «дапрызыўцы», дзе яны спазнаюць армейскі побыт. Заняткі пачаліся 25 мая.

Фото: Павел Орловский, Times.by

Фото: Павел Орловский, Times.by

Выпускнікі 11-х класаў ужо здалі ЦЭ, наперадзе ў іх – ЦТ. Тэсціраванне пройдзе 2 і 5 чэрвеня. А 12 чэрвеня адбудуцца выпускныя вечары, на якіх хлопцы і дзяўчаты атрымаюць атэстаты. Дарэчы, у гэты дзень у некаторых раёнах Беларусі будзе абмежаваны продаж алкаголю.

У сярэдзіне чэрвеня ў каледжах прафесійна-тэхнічнага профілю стартуе прыёмная кампанія, а ў канцы чэрвеня падаць дакументы ў ВНУ змогуць абітурыенты-мэтавікі.

Цыгарэты не падаражэюць

Другі месяц запар у Беларусі не будзе мяняцца кошт цыгарэт. Імпарцёры і вытворцы прынялі рашэнне не павышаць цэны. Разам з тым на рынку з’явяцца новыя віды тытунёвых вырабаў. Кампанія ТАА «Этэрна Прайм» пачне пастаўляць у магазіны краіны Pall Mall Demi Aroma Brown, Pall Mall Demi Aroma Red па цане BYN 6,40.

Зменіцца памер дапамогі на пахаванне

Памер выплаты напрамую залежыць ад сярэдняй зарплаты па краіне за пазамінулы месяц адносна даты смерці. У чэрвені за аснову возьмуць красавіцкі паказчыкBYN 2952,9. У сакавіку дапамога была большая на BYN 22,9.

Нагадаем, што выплату назначаюць чалавеку, які арганізаваў пахаванне: сваяку, суседу, знаёмаму – ступень сваяцтва не важная. Падаць заяву трэба не пазней за шэсць месяцаў з дня смерці.

Новы авіярэйс з Мінска

З 24 чэрвеня «Белавія» пачне лятаць ва Уфу. Гэта не новы напрамак: некалькі гадоў таму авіякампанія ўжо ажыццяўляла рэйсы ў сталіцу Башкартастана.

аэропорт уфа

Фото: Аэропорт Уфы

Паміж Мінскам і Уфой самалёты з васількамі будуць курсіраваць па серадах: вылет у 09:30, прылёт у 14:20. Адваротны рэйс у 15:20, прыбыццё ў 16:20. Розніца ў часе – дзве гадзіны. Палёты ў Башкартастан будуць выконвацца на «Эмбраер-195», а час у дарозе складзе каля трох гадзін.

Цэны на білеты стартуюць ад BYN 350 у адзін бок.

Дарэчы, з 1 чэрвеня «Белавія» зменіць тарыфы на правоз багажу.

Каму адключаць ваду ў чэрвені

Планавыя адключэнні гарачай вады ў Мінску працягваюцца. У наступным месяцы часова ўспомніць пра тазікі давядзецца жыхарам многіх мікрараёнаў. Графік адключэнняў можна знайсці тут.

Каб паглядзець, ці ёсць ваш дом у спісе, зажміце на клавіятуры клавішы Ctrl+F. На мабільным тэлефоне неабходна выбраць пункт «знайсці на старонцы» ў меню браўзера, пасля чаго ўвесці адрас у радок пошуку, што з'явіцца.