Кавуны, сыр і «Сярэдневяковыя забавы»: Гродна святкуе дзень нараджэння

Фото: Times.by
Сёння гораду над Нёманам – 898 гадоў, мерапрыемствы стартавалі напярэдадні, але галоўныя падзеі праходзяць сёння.
Дадаць у асноўныякрыніцы Google
Гродна адзначае 898 гадоў. З самай раніцы гістарычны цэнтр горада ператварыўся ў вялікую святочную пляцоўку.
Навінкай гэтага Дня горада стаў фестываль агародніны. Тут сельскагаспадарчыя вытворцы прадставілі розныя сарты беларускіх кавуноў, больш за 100 сартоў агароднінных культур і садавіны, у тым ліку таматаў, перцу і вінаграду.
Святочныя лакацыі разгарнуліся на старых вуліцах, плошчах і ў парках у цэнтры горада. Гасцей чакалі фестывалі агародніны, кветак, кірмаш рамеснікаў, а таксама пляцоўка, прысвечаная Году беларускай жанчыны.
Адной з фішак свята стала гіганцкая сырная талерка: на ёй выклалі карту Беларусі, выкарыстоўваючы 100 сартоў сыру.
Аматараў гісторыі прывабіла інтэрактыўная праграма «Сярэдневяковыя забавы», а знатакоў мастацтва – тэатральныя пастаноўкі пад адкрытым небам. Для актыўных і юных наведвальнікаў арганізавалі гульнявыя і спартыўныя зоны.
Вечарам на галоўнай сцэне выступіць хэдлайнер Дня горада – расійскі выканаўца МОТ. А завершыцца свята феерверкам.























