Лукашэнка і Мірзіёеў правялі афіцыйныя перагаворы ў Палацы Незалежнасці

Абноўлена:
Фото: Пресс-служба Президента Республики Беларусь

Фото: Пресс-служба Президента Республики Беларусь

Беларусь і Узбекістан падпісалі гістарычныя дакументы, а таксама намецілі кропкі ўзаемадзеяння супрацоўніцтва ў многіх сферах.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка бачыць рэальныя магчымасці для росту тавараабароту з Узбекістанам да $2 млрд да 2030 года. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў у час правядзення перагавораў у шырокім складзе з лідарам Узбекістана, паведамляе прэс-служба Прэзідэнта.

Паводле слоў Лукашэнкі, паміж дзвюма краінамі ўжо дасягнуты высокі ўзровень узаемавыгаднага супрацоўніцтва, аднак Беларусь і Узбекістан спыняцца на гэтым не плануюць. У 2025 годзе тавараабарот вырас больш як на 35%, а ў студзені – маі бягучага года тэмпы росту яшчэ вышэйшыя.

«Каб нашы амбіцыйныя планы былі ажыццёўлены, урады падрыхтавалі дарожную карту, якая вызначае асноўныя напрамкі сумеснай работы на пяцігодку. Тоны, штукі, адказныя, тэрміны. Ключавым сярод іх з'яўляецца вытворчая кааперацыя, якая ўносіць істотны ўклад у тэхналагічны суверэнітэт Узбекістана», – сказаў Прэзідэнт Беларусі.

Фото: Пресс-служба Президента Республики Беларусь

Фото: Пресс-служба Президента Республики Беларусь

Актыўна развіваюцца адносіны не толькі ў плоскасці інвестыцыйных сельскагаспадарчых праектаў, але таксама паспяхова расце ўзаемадзеянне ў сферах машынабудавання, сельскай гаспадаркі, аховы здароўя, фармацэўтыкі і шэрагу іншых.

«Галоўнае – не стаяць на месцы (хоць кожны тыдзень, месяц – маленькі крок, каб людзі бачылі і ацэньвалі наш рух), не шукаць лёгкіх шляхоў, а выступаць з новымі своечасовымі ініцыятывамі і настойліва дабівацца рэалізацыі», – рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Абмен вопытам у атамнай энергетыцы

У ходзе перагавораў Прэзідэнт Беларусі закрануў тэму супрацоўніцтва ў атамнай энергетыцы. Ён адзначыў, што ва Узбекістане ідзе будаўніцтва АЭС, у сувязі з чым Беларусь гатова дзяліцца з калегамі вопытам і кадрамі.

«У нас ёсць высокаэфектыўныя з пункту гледжання акупнасці распрацоўкі і вопыт па аўтаматызацыі і лічбавізацыі энергетычнага комплексу», – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Гранты для таленавітай моладзі

Ні адзін праект немагчымы без кваліфікаваных і таленавітых кадраў. У час перагавораў Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу на тым, што супрацоўніцтву з Узбекістанам у галіне адукацыі ўдзяляецца прыярытэтная ўвага.

Таму таленавітая моладзь з Узбекістана зможа і далей навучацца ў лепшых ВНУ Беларусі.

«Прадоўжым выдзяляць гранты для навучання таленавітай моладзі з Узбекістана ў лепшых беларускіх ВНУ. Плануем і ў далейшым запрашаць узбекскіх юнакоў і дзяўчат на адпачынак у Беларусь, у тым ліку ў наш нацыянальны дзіцячы лагер «Зубраня», – сказаў кіраўнік дзяржавы.

Беларусь можа прапанаваць многае

Акрамя таго, Прэзідэнт звярнуў увагу і на гуманітарную сферу супрацоўніцтва.

Фото: Пресс-служба Президента Республики Беларусь

Фото: Пресс-служба Президента Республики Беларусь

«Мне прыемна было чуць, што вы задаволены нашай аховай здароўя. Вашы людзі, якія прыязджаюць да нас падлячыцца, ніхто вам не паскардзіўся, што мы іх дрэнна прымаем. Жывыя, здаровыя – дзякуй богу. У ахове здароўя, фармацыі – мы таксама ў гэтым напрамку рухаемся. Гэта наша тэма. І гатовы ад адукацыйных працэсаў да аказання дапамогі людзям перадаваць вопыт. Калі вам штосьці трэба, скажыце, мы заўсёды гатовы», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Таксама Прэзідэнт дадаў, што Беларусь гатова арганізаваць пастаўкі прадукцыі для патрэб дзяржрэзерву Узбекістана. Паводле яго слоў, наша краіна гатова забяспечыць стабільныя пастаўкі запатрабаванай на ўзбекскім рынку прадукцыі: мяса-малочных і іншых харчовых тавараў, прадукцыі дрэваапрацоўчай і фармацэўтычнай галін, машынабудавання і нафтахіміі.

«Гатовы арганізаваць пастаўкі замарожанай ялавічыны, цукру, масла і іншых пазіцый для патрэб дзяржаўнага рэзерву Узбекістана. Калі вам падыходзіць – калі ласка, забірайце. Прэзідэнт паставіў пытанне: тушонка, згушчонка і іншае. Нават не для ваенных, не для дзяржзаказу – у звычайным жыцці карыстаецца попытам. Мы гатовы гэта вырабляць», – заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Пачаўся новы этап адносін

Па выніках перагавораў лідары дзвюх краін падпісалі дзясяткі дакументаў, але на іх фоне вылучаецца Дэкларацыя аб устанаўленні адносін стратэгічнага партнёрства паміж Беларуссю і Узбекістанам.

Аляксандр Лукашэнка назваў падпісанне гэтага дакумента гістарычным крокам, які выводзіць адносіны дзвюх краін на новы ўзровень і нацэлены на паглыбленне супрацоўніцтва ў розных напрамках.

Фото: «Пул Первого», Telegram

Фото: «Пул Первого», Telegram

«Дакумент афіцыйна замацоўвае высокі ўзровень двухбаковых адносін, заснаваных на прынцыпах раўнапраўя, узаемнай павагі, даверу і ўліку інтарэсаў адзін аднаго. Гэта надасць дадатковы імпульс сумеснай рабоце ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай, культурна-гуманітарнай сферах, у галіне бяспекі, процідзеяння сучасным выклікам і пагрозам», – заявіў Прэзідэнт Беларусі.

Акрамя таго, па выніках перагавораў Лукашэнкі і Мірзіёева падпісаны пакет дакументаў, у тым ліку дарожная карта па развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Узбекістанам на 2026–2030 гады.