Лукашэнка лічыць, што трэба адраджаць пацярпелыя ад аварыі на ЧАЭС землі

Фото: Пресс-служба Президента Республики Беларусь
Беларускія ўлады паступова ўводзяць у сельскагаспадарчы абарот тэрыторыі, якія раней лічыліся забруджанымі пасля выбуху на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што землі, пацярпелыя ад аварыі на ЧАЭС, трэба любой цаной вяртаць у сельгасабарот.
У ходзе паездкі ў Нараўлянскі раён кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з работай сельгасарганізацый і заслухаў даклад аб ходзе пасяўной у цэлым.
«Справіліся з гэтымі землямі?» – пацікавіўся беларускі лідар.
Прэзідэнту расказалі, што ў раёне павялічваюць сельскагаспадарчыя плошчы за кошт вяртання зямель, якія пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС.
«Трэба адраджаць гэтыя землі. Чаго б нам ні каштавала – трэба вярнуцца да тых зямель, якія ў нас былі ў савецкія часы. І мы можам гэта зрабіць», – цытуе Лукашэнку БелТА.
Прэзідэнт звярнуў увагу на якасць работ, якія мясцовыя гаспадаркі праводзяць на зямлі, у тым ліку меліярацыю. Гэта высокі ўзровень не толькі для прыпяцкіх раёнаў, але і для ўсёй краіны.
«Робім усё, каб было так усюды. Зразумела, што яшчэ ёсць над чым працаваць», – адзначыў старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко.

