Месцы пражывання рэдкіх птушак і насякомых знайшлі ў Пружанскім раёне

Мухоловка-белошейка. Фото: TSA01, pixabay.com

Мухоловка-белошейка. Фото: TSA01, pixabay.com

Беражлівыя адносіны да ўнікальных прыродных лакацый чырванакніжнікаў распаўсюдзяць на 66,7 га.

Месцы пражывання птушак і насякомых з Чырвонай кнігі ў Пружанскім раёне будзе ахоўваць Нацыянальны парк «Белавежская пушча». Гэта вынікае з рашэння Пружанскага раённага выканаўчага камітэта, апублікаванага на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Птушка мухалоўка-белашыйка ў асноўным жыве ў Беларусі на Палессі. Цяпер пад ахову перадалі 14,5 га, дзе яна сустракаецца. У гэтых месцах у тым ліку нельга высякаць лес і асабліва – стараўзроставыя дуплаватыя дрэвы.

Жужаль шчыгрынавы жыве ў Сухапольскім лясніцтве Пружанскага раёна на тэрыторыі ў 22,2 га. Тут важна распрацоўваць лесасекі зімой і пакідаць галінкі пасля высечкі для перагнівання.

Чырванакніжны жужаль Менетрые сустракаецца на 30 га Пружанскага раёна. На гэтай тэрыторыі забаронена араць зямлю, выпальваць траву і кусты і выкарыстоўваць угнаенні і хімічныя сродкі для аховы раслін.

Раней Times.by расказваў, што месцы пражывання чырванакніжных чорнага бусла і вяртлявай чарацянкі перадалі пад ахову Столінскага лясгаса і камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Прыпяць-2009».