Сабаленка выйшла ў паўфінал US Open

Абноўлена:
Белорусская теннисистка Арина Соболенко. Фото: Kirsty Wigglesworth, AP / TASS

Белорусская теннисистка Арина Соболенко. Фото: Kirsty Wigglesworth, AP / TASS

Упершыню на турніры ў Нью-Ёрку беларуска сустрэла сур'ёзнае супраціўленне – у матчы было тры сэты і два тай-брэйкі.

Дадаць у асноўныя
крыніцы Google

Першая ракетка свету беларуска Арына Сабаленка выйшла ў паўфінал Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе (US Open).

У аўторак, 8 верасня, беларуская тэнісістка сустракалася з шостай ракеткай планеты Ліндай Насковай з Чэхіі. Чвэрцьфінальны паядынак завяршыўся з лікам 7:6 (7:1), 3:6, 7:6 (10:7) на карысць беларускі. Саперніцы правялі на корце 2 гадзіны 22 хвіліны.

Беларуска ў шосты раз запар выйшла ў 1/2 фіналу US Open (2021, 2022, 2023, 2024, 2025, 2026).

У паўфінале Арына згуляе з мацнейшай у пары Джэсіка Пегула (ЗША) – Эма Навара (ЗША).

Нагадаем, Сабаленка двойчы станавілася пераможцай US Open (2024, 2025).