Шры-Ланка з 25 мая ўводзіць бясплатныя электронныя візы для беларусаў

Фото: byrdyak, Magnific.com
Прамыя авіязносіны паміж дзвюма краінамі дзейнічаюць з мінулага года.
З 25 мая 2026 года электронныя візы для беларусаў у Шры-Ланку стануць бясплатнымі, паведаміў кіраўнік МЗС Беларусі Максім Рыжанкоў па выніках перагавораў з міністрам замежных спраў, працаўладкавання за мяжой і турызму Шры-Ланкі Віджытам Хератам.
«Хацеў бы падзякаваць свайму калегу за прыняцце рашэння аб забеспячэнні беларускіх грамадзян, якія прыбываюць на Шры-Ланку, візамі на бясплатнай аснове», – цытуе кіраўніка знешнепалітычнага ведамства БелТА.
Паводле яго слоў, бясплатны візавы рэжым будзе распаўсюджвацца як на турыстаў, так і на прадстаўнікоў бізнесу.
Рыжанкоў падкрэсліў, што турызм – адзін з важнейшых напрамкаў супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі. Імпульс да яго развіцця быў нададзены з адкрыццём прамых чартарных авіязносін.
Нагадаем, 28 кастрычніка 2025 года адбыўся першы ў гісторыі рэйс з Мінска на Шры-Ланку. Самалёты курсіруюць паміж беларускай сталіцай і Маталай раз у тыдзень па аўторках. Рэгулярныя рэйсы выконвае «Белавія».
У мінулым годзе Шры-Ланку наведала каля 10 тыс. турыстаў з Беларусі.

