Святлафоры з васількамі з'явіліся ў Віцебску

Фото: «Витебские вести»
Рэгулятары руху ўпрыгожылі да «Славянскага базару ў Віцебску», але пасля фестывалю васількі здымаць не будуць.
«Васільковыя» святлафоры з'явіліся на пяці скрыжаваннях Віцебска напярэдадні «Славянскага базару», паведамляе газета «Витебские вести».
Яркія стыкеры з сімвалам фестывалю размясцілі на жоўтых секцыях. Цяпер арыгінальныя дарожныя рэгулятары ўпрыгожваюць скрыжаванні плошчаў Перамогі і Свабоды, размешчаны каля ратушы і на вуліцы Замкавай, а таксама на Маскоўскім праспекце. У далейшым дабавяць фестывальныя кветкі на святлафоры іншых ажыўленых вуліц.
Ідэю, паводле слоў выканаўчага дырэктара «Славянскага базару» Андрэя Карпава, распрацоўвалі сумесна з ДАІ. Апрабавалі пілотную версію – якраз на Маскоўскім праспекце, пераканаліся, што вадзіцелям не перашкаджае, і распаўсюдзілі на іншыя святлафоры.
Жоўтую секцыю выбралі з сімвалічным падтэкстам. У абласной ДАІ тлумачаць: жоўты – сімвал чакання, што сугучна з фестывалем: усе чакаюць свята.
Пасля завяршэння «Славянкі» кветкавыя стыкеры са святлафораў здымаць не будуць.
Яшчэ адной навінкай дарожнай інфраструктуры Віцебска стануць разумныя слупкі з візуальнымі і гукавымі падказкамі, якія ўстановяць на скрыжаваннях каля школ.

