Трамп анансаваў буйную здзелку з Беларуссю па ўгнаеннях

Фото: Белорусская калийная компания
Гаспадар Белага дома заявіў, што гэта добрая навіна для амерыканскіх фермераў.
Дадаць у асноўныякрыніцы Google
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп анансаваў буйную здзелку па набыцці калійных угнаенняў у Беларусі.
«Злучаныя Штаты працуюць над буйной здзелкай па закупцы паташа [калійнае ўгнаенне] з Беларусі», – напісаў ён на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Truth Social.
Паводле яго слоў, цана будзе істотна ніжэйшай за тую, якую Штаты цяпер плацяць Канадзе за такія ўгнаенні.
Ён таксама адзначыў, што гэта добрая навіна для амерыканскіх фермераў і ўладальнікаў ранча.
Раней Times.by паведамляў, што Беларусь пачала пастаўкі калію ў ЗША. Паводле слоў беларускага лідара Аляксандра Лукашэнкі, рэспубліка гатова актыўна супрацоўнічаць з амерыканцамі ў гэтым напрамку, але трэба вырашыць пытанне з вяртаннем краіне $43–44 млн, якія цяпер знаходзяцца ў Сіцібанку і «заселі» там.

