У Беларусі можа з'явіцца першы горад электрамабіляў

Абноўлена:
зарядка электрокар электроавтомобиль

Снимок носик иллюстративный характер. Фото: Kindel Media, Pexels.com

Рэканструкцыя электрасетак па ўсёй краіне арыентавана не толькі на праект у Астраўцы, але і на рост попыту на электраэнергію з боку ўладальнікаў электракараў.

Дадаць у асноўныя
крыніцы Google

Астравец, дзе размешчана Беларуская АЭС, можа стаць першым у Беларусі горадам электрамабіляў, заявіў кіраўнік Мінэнерга рэспублікі Дзяніс Мароз у эфіры тэлеканала СТБ.

«Мы сумесна з выканаўчым камітэтам Астравецкага раёна рэалізуем вялікі праект па тым, каб зрабіць Астравец горадам электрамабіляў», – адзначыў ён і дадаў, што для рэалізацыі праекта ў горадзе трэба развіваць неабходную інфраструктуру.

Міністр энергетыкі расказаў, што ў краіне дзейнічае дзяржпраграма па маштабнай мадэрнізацыі электрасетак па ўсёй краіне. Дзяніс Мароз прывёў лічбы: у папярэдняй пяцігодцы рэканструкцыя складала каля 12,5 тыс. км электрычных сетак, а ў наступныя пяць гадоў запланавана рэканструяваць больш за 18,5 тыс. км. «Толькі ў 2026 годзе наш план складае 4 тыс. км электрычных сетак», – звярнуў увагу кіраўнік Мінэнерга.

«Усё накіравана на тое, каб задаволіць попыт на электрычную энергію з боку грамадска-індывідуальнага транспарту, які сёння назіраецца», – сказаў на заканчэнне міністр.

Раней віцэ-прэм'ер рэспублікі Віктар Каранкевіч расказаў, што ў краіне налічваецца звыш 73 тыс. электракараў. Цікава, што больш як палова з іх прыпадае на Мінск і Мінскую вобласць.