У Беларусі створаны ўсе ўмовы для фарміравання моцнай і здаровай нацыі – Лукашэнка

забег

Фото: Павел Орловский, Times.by

Прэзідэнт адзначыў, што перамогі беларускіх атлетаў выклікаюць пачуццё гонару за краіну і дапамагаюць патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення.

У Беларусі створаны ўсе ўмовы для фарміравання моцнай і здаровай нацыі, заявіў Прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка, віншуючы работнікаў і ветэранаў фізічнай культуры і спорту з прафесійным святам.

Традыцыйна ў трэцюю суботу мая ў краіне адзначаецца Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту.

«Гэта свята алімпійскіх чэмпіёнаў і пачынаючых спартсменаў, работнікаў галіны і мільёнаў аматараў актыўнага ладу жыцця», – гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы асабліва падкрэсліў, што «ў краіне створаны ўсе ўмовы для заняткаў фізічнай культурай і спортам, фарміравання моцнай і здаровай нацыі».

«Шматлікія перамогі нашых атлетаў на буйнейшых сусветных першынствах выклікаюць пачуццё гонару за Беларусь і садзейнічаюць патрыятычнаму выхаванню моладзі», – дадаў Аляксандр Лукашэнка.

У гэтым, паводле яго слоў, заслуга тысяч спецыялістаў, якія прымнажаюць слаўныя традыцыі айчыннага спорту і масавага фізкультурнага руху.

Прэзідэнт падзякаваў работнікам і ветэранам галіны за прафесіяналізм і адданасць справе і пажадаў ім бадзёрасці духу, невычэрпнай энергіі, міру, дабра і новых дасягненняў.