У Беларусі тысячы навабранцаў прынялі вайсковую прысягу

Фото: Пресс-служба Президента Республики Беларусь
Самая маштабная падзея адбылася ў Пячах, дзе клятву Радзіме далі каля 2,5 тыс. чалавек.
У Беларусі 23 мая каля 10 тыс. навабранцаў прынялі вайсковую прысягу, паведамляе прэс-служба Мінабароны.
Самым маштабным мерапрыемства стала ў 72-м гвардзейскім Аб’яднаным вучэбным цэнтры. Тут клятву Радзіме прынеслі каля 2,5 тыс. маладых людзей.
Дарэчы, прысягу ў Пячах наведаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Ён выступіў з прамовай перад навабранцамі. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў гэты асаблівы дзень тысячы маладых хлопцаў прымаюць на сябе высокую адказнасць – ахоўваць сучаснасць і будучыню сваёй краіны.
«Вайсковая прысяга – гэта не проста высокія словы, рытуал або даніна традыцыі, а па-сапраўднаму дарослы і адказны крок. І не толькі ў вашым жыцці. Важна разумець, што, даючы свяшчэнную клятву краіне і народу, вы даяце яе свайму дому, сваёй сям’і. Вы кленяцеся беспярэчна выконваць загады камандзіраў, строга прытрымлівацца воінскіх статутаў, берагчы незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць, канстытуцыйны лад Рэспублікі Беларусь», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Таксама Прэзідэнт дадаў, што з гэтай хвіліны сумленне і закон прад’яўляюць да навабранцаў найвышэйшыя патрабаванні. Лукашэнка асабліва акцэнтаваў увагу на тым, што званне ваеннаслужачага абавязвае быць стойкім, адважным, верным абавязку і сваёй краіне.
«Салдацкая праца – цяжкая і пад сілу толькі сапраўдным мужчынам – моцным целам і духам. Вам будзе няпроста. Але я перакананы – плячо ў плячо са сваімі баявымі таварышамі і пад кіраўніцтвам вопытных камандзіраў кожны з вас дастойна пераадолее гэты шлях», – даў наказ беларускі лідар.
Прэзідэнт падкрэсліў, што гісторыя Беларусі ведае тысячы прыкладаў, калі звычайныя хлопцы, учарашнія школьнікі і студэнты, здзяйснялі подзвігі. Іх імёны ўпісаны ў летапіс воінскай славы, у гісторыю краіны. Дзякуючы такім людзям, храбрым героям, над Беларуссю ўжо 80 гадоў мірнае і чыстае неба.




