У Беларусі знайшлі мілага звярка, які лічыўся зніклым каля 40 гадоў

Фото: НПЦ по биоресурсам
Невялікую паўводную жывёлу, якая даводзіцца сваяком крату, знайшлі ў пойме ракі на ўсходзе краіны.
Дадаць у асноўныякрыніцы Google
У басейне ракі Сож выявілі зніклую ў Беларусі хахулю, паведамілі ў прэс-службе НПЦ па біярэсурсах.
Вядучая навуковая супрацоўніца Ірына Крышчук разам з расійскімі калегамі з Окскага дзяржаўнага прыроднага біясфернага запаведніка пацвердзіла факт пражывання хахулі.
Паўводную жывёлу навукоўцы знайшлі ў пойменных вадаёмах ракі Сож у Магілёўскай і Гомельскай абласцях.
«На абследаваных вадаёмах, упершыню за апошнія 40 гадоў, зафіксаваны сляды жыццядзейнасці віду: норы і кармавыя столікі з рэшткамі ракавін прэснаводных малюскаў», – адзначылі ў НПЦ па біярэсурсах.

Фото: НПЦ по биоресурсам
Навукоўцы лічаць, што разнастайнасць тыпаў сховішчаў і наяўнасць устойлівай кармавой базы сведчаць аб тым, што хахуля захавалася ў выглядзе невялікіх лакальных папуляцый.
У Беларусі хахуля пачала знікаць з прыроды ў 60-я гады мінулага стагоддзя, што было звязана з гаспадарчай дзейнасцю чалавека.
У 1993 годзе беларускія ўлады нават выключылі хахулю з Чырвонай кнігі краіны як від, што знік з прыроды.

