У Касцюковічах з’явілася скульптура да Дня беларускага пісьменства

Абноўлена:
Скульптура «Алесь и Алеся». Фото: Новости Костюковичи, Telegram

Скульптура «Алесь и Алеся». Фото: Новости Костюковичи, Telegram

Работа над кампазіцыяй, у аснову якой лягла лірыка народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова, заняла каля года.

Дадаць у асноўныя
крыніцы Google

Падчас святкавання XXXIII Дня беларускага пісьменства ў Касцюковічах урачыста адкрылі новую скульптурную кампазіцыю «Алесь і Алеся», піша БелТА.

Двухметровая кампазіцыя з’явілася на абноўленай плошчы каля будынка райвыканкама.

У аснове яе вобраза – лірыка народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова. Першапачаткова скульптар задумаў фігуры стаячымі спіной адна да адной, але ў выніку Алесь і Алеся абдымаюцца. У руках у юнака – кніга з вершамі, якая сімвалізуе доўгі пошук і знойдзенае пачуццё.

Кампазіцыя адліта не з традыцыйнай бронзы, а з сучасных палімерных матэрыялаў, якія візуальна нельга адрозніць ад металу. Вышыня разам з пастаментам перавышае два метры.

Для скульптара Аляксандра Мінькова гэты праект стаў асабліва значным: Касцюковічы – малая радзіма яго бацькі. Менавіта таму кожная дэталь нараджалася глыбока асабіста, прызнаўся аўтар.

«Мне вельмі хацелася, каб вобразы Алеся і Алесі спалучалі ў сабе нашу багатую культурную спадчыну, дух славянскіх традыцый і тую асаблівую, шчырую цеплыню, якая ўласціва тутэйшым людзям. Вяртацца да сваіх каранёў праз творчасць і пакідаць тут след – гэта неверагоднае пачуццё», – падзяліўся Аляксандр Мінькоў.

Цікава, што героі скульптуры маюць рэальныя рысы. Як прызнаўся майстар, Алесь крыху нагадвае яго старэйшага сына, а Алеся – яго жонку.