Высока сяджу, далёка гляджу: краявіды Мінска з кола агляду

Фото: Павел Орловский, Times.by
Поўны абарот кола агляду ў мінскім парку Горкага доўжыцца 9 хвілін. Што можна разгледзець з вышыні за гэты час, даведаўся фатограф Times.by.
Пасля таго як кола агляду ў парку Чалюскінцаў прадалі, аналагічны атракцыён у парку Горкага застаўся адзіным у сваім родзе ў беларускай сталіцы.
Збудаванне вышынёй 54 метры ўстанавілі ў 2003 годзе. На атракцыёне прадугледжана 36 кабінак – 32 закрытыя і 4 адкрытыя, адначасова на ім могуць пракаціцца 144 чалавекі.
Фатограф Times.by пракаціўся на коле агляду і ў чарговы раз пераканаўся ў двух рэчах. Па-першае, мы жывём у вельмі прыгожым горадзе. Па-другое, з вышыні ён выглядае зусім інакш.



















