Які месяц самы папулярны для вяселляў у Беларусі

Фото: Tom The Photographer, Unsplash.com
Менш за ўсё шлюбных саюзаў рэгіструюць у сакавіку, а больш за трэць шлюбаў прыпадае на лета.
У якім месяцы беларусы заключаюць больш за ўсё шлюбаў, расказала на прэс-канферэнцыі намеснік старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Наталля Тарасюк.
Паводле даных перапісу насельніцтва 2019 года, у нашай краіне пражывае 2,6 млн сем'яў (78% – у гарадах, 22% – у сельскай мясцовасці), сярэдні памер якіх складае амаль тры чалавекі.
У 2025 годзе ў Беларусі заключылі больш за 52 тыс. шлюбаў, гэта на 11% больш, чым годам раней.
Пры гэтым 547 саюзаў стварылі людзі ва ўзросце 65 гадоў і старэй. З іх 44 нявесты і 78 жаніхоў уступілі ў шлюб упершыню.
Больш за ўсё новых сем'яў было створана паміж грамадзянамі Беларусі (93%). Шлюбы, дзе адзін з сужэнцаў – іншаземец, – 6,4%.
Больш за трэць шлюбаў прыпадае на лета. Абсалютны лідар – жнівень (7,8 тыс. шлюбаў). Менш за ўсё вяселляў згулялі ў сакавіку (2,6 тыс.).

