Адразу ў трох відах спорту зняты абмежаванні для беларусаў

Сусветныя спартыўныя федэрацыі адна за адной пасля рэкамендацый МАК здымаюць санкцыі з беларускіх атлетаў.

На міжнародную арэну пад сцягам і з гімнам краіны вяртаюцца танцоры, більярдысты і вадналыжнікі, паведамляе Мінспорту.

У прыватнасці, 20 мая ўсе абмежаванні знялі Сусветная федэрацыя танцавальнага спорту (WDSF), Сусветная канфедэрацыя більярднага спорту (WCBS) і Міжнародная федэрацыя вадналыжнага спорту (IWWF).

Пры гэтым у ведамстве адзначылі, што санкцыі для вадналыжнікаў спыняюць сваё дзеянне 1 чэрвеня.

«Беларускія вадналыжнікі больш за чатыры гады выступалі на міжнародных стартах у нейтральным статусе. У пачатку 2026 года федэрацыя дазволіла юніёрам выступаць пад нацыянальнай сімволікай, а вясной аналагічнае рашэнне было прынята і ў дачыненні да дарослых спартсменаў», – дадалі ў міністэрстве.

Напярэдадні, 18 мая, зняла ўсе абмежаванні з беларускіх атлетаў Міжнародная федэрацыя гімнастыкі.