Камбінацыя мінскага «Дынама» заняла першае месца ў топ-10 галоў тыдня КХЛ

Абноўлена:
Матч с «Барысом»

Сэм Энас. Фото: ХК «Динамо-Минск»

Сэм Энас, Данііл Ліпскі, Алекс Лімож зрабілі прыгожую атаку з пераможнай шайбай у матчы з «Барысам».

Дадаць у асноўныя
крыніцы Google

Кантынентальная хакейная ліга апублікавала топ-10 галоў 11-га тыдня рэгулярнага чэмпіянату. Першы радок заняла галявая атака мінскага «Дынама» – Алекс Лімож і Данііл Ліпскі класна згулялі ў адзін дотык і вывелі Сэма Энаса на вырашальны кідок.

«Заяўка на лепшы гол тыдня, можа быць, нават на лепшую шайбу па выніках лістапада», – ацанілі камбінацыю каментатары КХЛ ТБ.

Гэты гол стаў пераможным для «Дынама» ў матчы з «Барысам» (2:1).

«Зубры» з 31 ачком пасля 29 матчаў займаюць прамежкавае месца з сёмага па восьмае ў Заходняй канферэнцыі (столькі ж балаў у «Шанхай Дрэганс»).

Наступны матч мінчане правядуць 24 лістапада, сустрэўшыся ў Магнітагорску з «Металургам».

16 лістапада Зак Фукале з мінскага «Дынама» быў прызнаны лепшым варатаром тыдня ў КХЛ.

Сэм Энас нядаўна ў інтэрв'ю Times.by расказаў аб Мінску і сваёй гульні за «Дынама».