Аграсядзібы Беларусі аб'яднаюць у адзіны лічбавы рэестр

Абноўлена:
Дом в лесу

Фото: wirestock, Magnific.com

Адкрыць аграсядзібу стане прасцей – падаць заяву можна будзе дыстанцыйна праз адзіны партал электронных паслуг.

Дадаць у асноўныя
крыніцы Google

У Беларусі ствараюць адзіны анлайн-каталог аграсядзіб і спрашчаюць работу іх уладальнікаў. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамляе прэс-служба ўрада.

На працягу месяца асабістыя кабінеты аграсядзіб павінны з'явіцца на платформе «Разумны горад (рэгіён)», якую распрацоўвае Мінсувязі.

Мяркуецца, што рэестр стане зручным сэрвісам пошуку для турыстаў, уладальнікі аграсядзіб будуць выкарыстоўваць яго для прасоўвання, а дзяржава зможа атрымліваць дакладную аналітыку ў гэтай сферы.

Адкрыць аграсядзібу стане прасцей – падаць заяву можна будзе дыстанцыйна праз адзіны партал электронных паслуг. Пры гэтым папяровы фармат падачы дакументаў у мясцовы выканкам захоўваецца.

Атрымаць ільготны крэдыт пад 5% гадавых у «Белаграпрамбанку» на свой праект таксама стане зручней і хутчэй – вызначаны дакладны пералік неабходных дакументаў.

Акрамя гэтага, пастановай устаноўлены формы дагавораў на аказанне паслуг, а таксама вызначаны парадак работы мясцовых улад па прыняцці рашэнняў аб адкрыцці аграсядзібы і кантролю за іх работай.

Цяпер у краіне зарэгістравана больш за 1440 аграсядзіб.

Дакумент уступае ў сілу з 20 лістапада 2026 года.