Арына Сабаленка прыедзе ў Мінск, каб адкрыць тэнісныя корты

Белорусская теннисистка Арина Соболенко. Фото: Wimbledon, Х
Першая ракетка свету правядзе майстар-клас, аўтограф-сесію ў роднай тэніснай школе.
На тэрыторыі СДЮШАР па тэнісе «Змена» 14 ліпеня адбудзецца адкрыццё грунтавых тэнісных кортаў Tigerhood х FIRST&RED. Канцэпцыя пляцоўкі натхнёная характарам Арыны Сабаленкі: сілай, грацыяй і вобразам тыгрыцы, які даўно стаў яе сімвалам.
Назва сімвалічная і арыгінальная. Tiger – тыгр. За Арынай даўно замацавалася імя Тыгрыца. На яе левым перадплеччы ёсць татуіроўка рыкаючага звера. І нарадзілася яна ў год Тыгра.
Hood можа перакладацца як раён. Таксама гэта суфікс, які дабаўляецца да назоўнікаў і прыметнікаў для ўтварэння новага слова. Напрыклад, childhood (child + hood) – дзяцінства, brotherhood (brother + hood) – братэрства.
На кортах «Змены» Арына правяла большую частку свайго дзяцінства і юнацтва. У ходзе адкрыцця пляцовак плануецца майстар-клас, сустрэча з гасцямі і раздача аўтографаў.
Каб апынуцца побач з першай ракеткай свету і яе камандай, трэба прайсці рэгістрацыю. Колькасць месцаў абмежаваная.
Арына Сабаленка – адна з самых папулярных спартсменак. Часопіс Time ўключыў яе ў топ-100 самых уплывовых людзей у спорце.
Арына стала амбасадарам моднаго дома, тварам дубайскай авіякампаніі, зоркай вокладкі часопіса Esquire. У сацсетках паклоннікі тэнісісткі сочаць не толькі за Арынай, але і за яе сабакам Эшам. А таксама за яе адносінамі з бразільскім жаніхом.

