Беларусь паставіла ўльтыматум World Athletics

Председатель БФЛА Иван Тихон. Фото: БФЛА | Белорусская федерация легкой атлетики, Telegram
Беларускі бок мае намер звярнуцца ў МАК і CAS, калі World Athletics праігнаруе пасланне з Мінска.
Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі (БФЛА) накіравала ліст у Міжнародную федэрацыю лёгкай атлетыкі (World Athletics) і чакае адказу да 20 мая, паведаміў кіраўнік БФЛА Іван Ціхан у эфіры тэлеканала «Беларусь 5».
МАК у пачатку мая адмяніў усе абмежаванні ў дачыненні да беларускіх спартсменаў. Услед шэраг міжнародных спартыўных федэрацый таксама пачалі выводзіць з бану беларусаў. Але World Athletics адмовілася здымаць санкцыі.
«На сённяшні дзень мы падрыхтавалі ліст з дэдлайнам да 20 мая. Чэкаем гэтай даты, калі яны павінны будуць сабрацца і вызначыць, як будзе праходзіць наша вяртанне ў сусветную лёгкую атлетыку», – сказаў Іван Ціхан.
Паводле яго слоў, ліст таксама адрасаваны і кіраўніку World Athletics Себасцьяну Коу.
Калі адказу не будзе, адзначыў Іван Ціхан, беларускі бок гатовы звярнуцца ў прэзідыум арганізацыі. «Ну а далей, калі спатрэбіцца, вядома, пойдзем у арбітражны суд», – дадаў Ціхан.
Кіраўнік БФЛА падкрэсліў, што копіі ліста накіраваны таксама ў Сусветную лёгкаатлетычную асацыяцыю і ў МАК. Да іх пасланне, паводле слоў Івана Ціхана, ужо дайшло.

