Беларускі падэл прызналі на міжнародным узроўні

Абноўлена:
Фото: Iván Hernández-Cuevas, Pexels.com

Фото: Iván Hernández-Cuevas, Pexels.com

Нацыянальная федэрацыя афіцыйна ўвайшла ў склад сусветнай.

Дадаць у асноўныя
крыніцы Google

На 36-й Генеральнай асамблеі Міжнароднай федэрацыі падэла было прынята рашэнне аб уключэнні ў свае рады беларускіх спартсменаў, паведамляе прэс-служба арганізацыі.

Цяпер Беларуская падэл федэрацыя афіцыйна ўвайшла ў склад Міжнароднай федэрацыі падэла (FIP), што для атлетаў адкрывае новыя магчымасці. Беларускія спартсмены змогуць удзельнічаць у міжнародных рэйтынгавых спаборніцтвах.

Таксама новы статус дазволіць атрымаць доступ да сусветных стандартаў і правіл. Акрамя таго, узаемадзеянне з профільнымі спартыўнымі арганізацыямі выходзіць на новы ўзровень.

Разам з Беларуссю ў склад Міжнароднай федэрацыі падэла ўвайшлі яшчэ 14 краін, а агульная колькасць членаў FIP дасягнула 115.

Падэл – папулярны від спорту, які спалучае ў сабе элементы вялікага тэніса, сквоша і бадмінтона. Гульня з’явілася ў 1969 годзе ў Мексіцы, а сёння ў яе мільёны фанатаў па ўсім свеце. Часцей за ўсё матч праходзіць 2 на 2.

Пляцоўка на 25–30% менш за класічны тэніс, а таксама яна абкружана шклянымі сценамі або металічнай сеткай, якія можна выкарыстоўваць пры гульні. Падач зверху няма, а галоўнае правіла – не даць мячу другі раз дакрануцца да зямлі на сваёй палове пляцоўкі.