«Беларускім партызанам» прысвячаецца: выйдзе кніга аднаго верша

ЛагатыпМікола Прымака
Фрагмент картины Михаила Савицкого «Партизаны», 1963 г.

Фрагмент картины Михаила Савицкого «Партизаны», 1963 г.

Асобнай кнігай пабачыць свет адзін верш, напісаны ў драматычны перыяд Вялікай Айчыннай вайны.

Да 85-годдзя з часу напісання будзе выдадзены асобнай кнігай верш народнага песняра Беларусі Янкі Купалы «Беларускім партызанам». Ілюстрацыямі да выдання, да нараджэння якога падключыліся пісьменнікі з розных краін свету, стануць фотаздымкі з партызанскага жыцця, зробленыя ў Вялікую Айчынную вайну.

Верш Янкі Купалы «Беларускім партызанам» напісаны ў верасні 1941 года. Класік беларускай літаратуры на той час знаходзіўся ў Падмаскоўі, паблізу ад Каломны, у Чарнарэцкім лясніцтве. Першая публікацыя адбылася на рускай мове ў газеце «Красная звезда» 28 верасня 1941 года. Перакладчык – паэт і ваенны карэспандэнт Міхаіл Галодны.

Аўтограф верша (фрагмэнт). Public Domain

Аўтограф верша (фрагмэнт). Public Domain

Янка Купала. Publc Domain

Янка Купала. Publc Domain

«Партызаны, партызаны,/ Беларускія сыны! / За няволю, за кайданы/ Рэжце гітлерцаў паганых,/ Каб не ўскрэслі век яны./ На руінах, папялішчах,/ На крывавых іх слядах/ Хай груган іх косці ліча,/ На бяседу соваў кліча/ Баль спраўляць на іх касцях…»

У 1942 годзе верш быў надрукаваны асобнай лістоўкай у Казані. Першыя радкі твора былі пазыўнымі радыёстанцыі «Савецкая Беларусь», якая вяла перадачы з Масквы.

Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы і выдавецтва «Беларусь», дзе, дарэчы, захоўваецца купалаўскі аўтограф верша, працуе над кніжным праектам па збіранню перакладаў гэтага твора на мовы народаў свету. Акрамя перакладу на рускую мову, ужо ёсць пераўвасабленні верша на асецінскую, латышскую, грузінскую, таджыкскую, англійскую, венгерскую, балгарскую, іспанскую, французскую, казахскую і іншыя мовы.