Беларускія коннікі могуць выступаць на міжнародных спаборніцтвах без абмежаванняў

Фото: Белорусская федерация конного спорта
Абмежаванні ў дачыненні да беларусаў дзейнічалі з лютага 2022 года, але пасля паступова змякчаліся і напярэдадні былі цалкам скасаваныя.
Міжнародная федэрацыя коннага спорту (FEI) зняла санкцыі з беларускіх спартсменаў, паведаміла прэс-служба Беларускай федэрацыі коннага спорту.
«Беларуская федэрацыя коннага спорту рада паведаміць пра зняцце санкцый у дачыненні да беларускіх спартсменаў», – гаворыцца ў паведамленні.
У федэрацыі ўдакладнілі, што Савет FEI вырашыў зняць усе абмежаванні на ўдзел беларускіх спартсменаў (у тым ліку каманд), коней і афіцыйных асоб у спаборніцтвах, якія праводзяцца пад эгідай міжнароднай арганізацыі.
Рашэнне ўступае ў сілу з 20 мая 2026 года.
Нагадаем, што ў лістападзе мінулага года FEI дазволіла праводзіць міжнародныя турніры па конным спорце ў Беларусі. А ў снежні дапусціла беларускіх юніёраў з дзяржаўнымі сцягам і гімнам.
У маі гэтага года Міжнародны алімпійскі камітэт прыняў рашэнне пра зняцце санкцый з беларускіх атлетаў, дазволіўшы ім выступаць на спаборніцтвах са сцягам і гімнам сваёй краіны. Некалькі міжнародных спартыўных федэрацый далучыліся да рашэння МАК.

