«Белавія» вяртае чартарныя рэйсы ў Доху

Фото: Abdelghani Sad djaballah, Pexels.com
З вясны гэтага года беларускія самалёты не ляталі ў сталіцу Катара.
Авіякампанія «Белавія» аднаўляе чартарныя рэйсы ў Доху, паведамляе прэс-служба перавозчыка.
Прамыя чартарныя рэйсы ў сталіцу Катара стартуюць з 10 жніўня. Лятаць самалёты будуць раз у 10–11 дзён.
У Дохе сумяшчаецца пляжны адпачынак з усходнім каларытам. Прагулкі па сучасным мегаполісе спалучаюцца з атмасферай традыцыйных арабскіх рынкаў. Турыстам прапануюць насычаную экскурсійную праграму з камфортным адпачынкам каля мора.
Кансалідатарам рэйсаў стаў туроператар «ІНТЭРСІТІ».
Нагадаем, у сакавіку гэтага года з-за канфлікту на Блізкім Усходзе «Белавія» адмяніла многія рэйсы, а таксама адправіла пусты борт у Доху, каб забраць беларускіх турыстаў.
«Белавія» запускае рэгулярныя рэйсы ў Бангкок
Беларускі авіяперавозчык запускае выкананне рэгулярных рэйсаў у Бангкок.
«Белавія» пачне выконваць палёты ў сталіцу Тайланда з 25 кастрычніка. Рэйсы запланаваны на нядзелі, падарожнікі змогуць даляцець да Бангкока на шырокафюзеляжным лайнеры Airbus A330-200.
Кошт білетаў на гэты напрамак у адзін бок складзе ад BYN 1704, а туды-назад – ад BYN 3011.

