«Белавія» запускае рэгулярныя рэйсы ў Бангкок

Абноўлена:
Бангкок

Фото: Anantachai Saothong, Unsplash

Пачатак палётаў запланаваны на канец кастрычніка, рэйсы будуць выконвацца раз ў тыдзень.

Нацыянальны беларускі авіяперавозчык «Белавія» паведаміў аб тым, што запускае выкананне рэгулярных рэйсаў у Бангкок.

Перавозчык пачне выконваць палёты ў сталіцу Тайланда з 25 кастрычніка.

Рэйсы запланаваны на нядзелі, падарожнікі змогуць даляцець да Бангкока на шырокафюзеляжным лайнеры Airbus A330-200.

Самолёт будзе вылятаць з Мінска ў 03:10 і прыбываць у Тайланд у 17:05. Час адпраўлення назад – у 19:05, прыбыццё ў беларускую сталіцу – у 01:50 наступнага дня. Час для аэрапортаў адзначаны мясцовы, розніца паміж Беларуссю і Тайландам складае +4 гадзіны.

У «Белавія» таксама назвалі кошт білетаў на гэты напрамак: у адзін бок – ад BYN 1704, туды-назад – ад BYN 3011.