БЕЛАЗ пачаў тэсціраваць «зялёны» пагрузчык для шахт

Фото: БЕЛАЗ
Новая машына пасля прыёмкі і тэстаў адправіцца на адну з шахт у Нарыльску.
БЕЛАЗ у магілёўскім філіяле пачаў тэсціраванне пагрузачна-даставачнай машыны МаАЗ-4057 – першага 10-тоннага шахтнага пагрузчыка на літый-іонных батарэях.
У кампаніі прывялі характарыстыкі новай машыны: цягавы акумулятарны блок прыводзіць у рух асінхронныя электрарухавікі магутнасцю 145 кВт, умяшчальнасць каўша складае крыху больш за чатыры кубаметры, а поўная зарадка батарэй займае ўсяго дзве гадзіны.
Паводле даных прадпрыемства, пагрузчык можа працаваць практычна без прастояў – у яго два акумулятарныя блокі: пакуль адзін знаходзіцца ў машыне, другі зараджаецца на станцыі.
Галоўнымі плюсамі навінкі з'яўляюцца нізкі ўзровень шуму, адсутнасць загазаванасці ў шахце і больш бяспечная падземная здабыча.
На БЕЛАЗ падкрэслілі, што ўсе ключавыя кампаненты пагрузчыка – беларуска-расійскай вытворчасці.
Выпрабаванні тэхнікі вядуцца разам з расійскай кампаніяй «Нарнікель». А пасля прыёмкі МаАЗ-4057 адправіцца ў адну з самых глыбокіх шахт Нарыльска.

