Дызайнеры з Беларусі і замежжа прадставілі льняныя калекцыі на фестывалі «Свята льну»

Абноўлена:
IMG_6706.jpg

Міжнародны фестываль «Свята льну. Роднае моднае» сабраў дызайнераў у Верхнім горадзе. Многія госці быццам таксама захавалі няпісаны дрэс-код і прыйшлі ў льняных уборах, часта з беларускай сімволікай.

На подыуме – незвычайныя сілуэты, вытанчаныя лініі і нечаканыя адценні, пры гэтым кожная мадэль – з беларускага лёну. Традыцыйныя матывы арганічна перапляталіся з сучасным кроем, народная вышыўка спалучалася з мінімалізмам, а класічныя сілуэты атрымалі новае прачытанне з улікам апошніх модных трэндаў.

Фото: Times.by
Фото: Times.by
Фото: Times.by
Фото: Times.by
Фото: Times.by
Фото: Times.by
Фото: Times.by
Фото: Times.by

Фото: Times.by

1/8

Асабліва відаць, як расце цікавасць да лёну за межамі краіны: замежныя дызайнеры вяртаюцца да беларускай тканіны зноў і зноў, а лакальныя брэнды атрымліваюць новы імпульс для развіцця.

Фото: Times.by

Фото: Times.by

Фото: Times.by

Фото: Times.by

Рамесныя рады вакол ратушы прапаноўвалі льняное адзенне, упрыгажэнні ручной працы, элементы дэкору. Усё – беларускай вытворчасці.

Фото: Times.by
Фото: Times.by
Фото: Times.by
Фото: Times.by
Фото: Times.by
Фото: Times.by
Фото: Times.by

Фото: Times.by

1/7