Дзе купацца? Выбралі лепшы пляж у Мінску і наваколлі

Каманда Times.by праехала па шасці самых папулярных пляжах горада і раёна, каб скласці свой рэйтынг.
Цнянка, Вяча, Пціч, Дразды, Камсамольскае возера або Мінскае мора? Дзе можна сапраўды камфортна пакупацца? Мы вырашылі не гадаць і адправіліся ў «пляжны дазор».
Мы ацэньвалі лакацыі па шэрагу крытэрыяў: бяспека, якасць вады, наяўнасць ежы, узровень выгод і магчымасці для забаў. Але ацэньвалі суб'ектыўна!
Убачылі нешта добрае – дабавілі бал. Умовы не дацягваюць да камфортных – зрабілі высновы. У канцы мы ўсё палічылі, і вынікі здзівілі нас саміх.

