Еўрапейскі гімнастычны саюз зняў абмежаванні з беларускіх спартсменаў

Белорусская гимнастка Алина Горносько. Фото: Минспорта, Telegram
На чэмпіянаце Еўропы ў Варне 27–31 мая беларускія грацыі выступяць з нацыянальнымі сімваламі – сцягам і гімнам.
Выканкам Еўрапейскага гімнастычнага саюза абнародаваў рашэнне аб зняцці абмежаванняў з беларускіх спартсменаў, яно ўступіла ў сілу неадкладна, паведамілі ў Беларускай асацыяцыі гімнастыкі.
Ужо на наступным тыдні Беларусь у індывідуальных спаборніцтвах сеніёрак і юніёрак у Балгарыі прадставяць Аліна Гарнасько, Дар’я Вярэніч, Ніколь Ляута, Кіра Бабкевіч, Ксенія Бандарэнка і Маргарыта Журовіч.
У групавых практыкаваннях выступяць Паліна Аляксандрава, Сафія Барысевіч, Валерыя Мальковіч, Ганна Шакун, Кір’яна Шаўцова і Таісія Ярчак.
Раней усе абмежаванні з беларускіх спартсменаў зняла Міжнародная федэрацыя гімнастыкі, а да гэтага Міжнародны алімпійскі камітэт.

