Едзем на Палессе: легендарны Юраўскі карагод знутры

У міжрэччы Прыпяці і Сцвігі размешчана вёска Пагост. Раз на год, 6 мая, тут ажывае традыцыя, пачатку якой ніхто ўжо і не памятае. Юраўскі карагод – абрад сустрэчы вясны, які палешукі не перапынялі стагоддзямі.

Святы Юр’я носіць ключы, якімі замыкае зіму і выпускае цеплыню. Раней у гэта верылі ўсе беларусы, але захаваць абрад удалося толькі тут – на Палессі.

У 2019-м ЮНЕСКА ўнесла Юраўскі карагод у спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва. Карэспандэнты Times.by пабывалі ў Пагосце і ўбачылі, як старажытнае свята жыве сёння – не ў рэканструкцыі, а па-сапраўднаму. Больш падрабязна глядзіце ў нашым відэа.