Гродна гартае захады сонца і праводзіць лета – цёплы фотарэпартаж з горада над Нёманам
Пабывалі ва ўтульным Старым Гродне – сонечны вечар адыходзячага лета адлюстраваў фатограф Times.by.
Дадаць у асноўныякрыніцы Google
Праводзячы цёплыя жнівеньскія дзянькі, гараджане высыпалі на набярэжную. Гулялі з дзецьмі каля фантана і на дзіцячай пляцоўцы, каталіся на веласіпедах і на скейтах, проста прагульваліся.
Гэта самае прыгожае месца ў Гродне, дзе мост злучае дзве часткі горада. Тут размясціліся Новы і Стары замкі, драмтэатр і фантан. З моста відаць Кляштар бернардзінцаў і Фарны касцёл. А на другім беразе ракі – больш маладая частка горада, аглядная пляцоўка на Стары горад і Касцёл Дзевы Марыі.
Гэта месца прыцягвае. Тым больш што вячэрняе сонца – лепшы час, каб зрабіць фотасесію. А яшчэ – стыльны пікнік непасрэдна на высокім беразе над Нёманам.

































