У Dana Mall прыйшла навагодняя каза – ацаніце новую інсталяцыю
У адным з буйнейшых гандлёвых цэнтраў Мінска пабудавалі горку ў выглядзе навагодняй казы і шмат іншага.
Дадаць у асноўныякрыніцы Google
Навагоднія інсталяцыі ў атрыуме ГЦ заўсёды эфектныя. У гэтым годзе лейтматыў – свет лясных жывёл на чале з сімвалам надыходзячага года.
Маштабныя святочныя дэкарацыі адкрылі ў Dana Mall 27 лістапада. Times.by ацаніў навагодні перапалох.
У гэтым годзе фотазона стылізавана пад снежную гару ў выглядзе казы з рагамі-ёлкамі. Сімвал 2027 года створаны старанна і дэталёва – ад мілай морды да доўгіх веек.
І пакуль па схілах коцяцца лясныя звяры – хто на санях, хто кулём, – пад гарой кіпіць жыццё. Шматлікія нішы аформілі пад зімовыя кватэры.
У адной накрываюць святочны стол і рэжуць, у прамым сэнсе слова, вядро салаты аліўе. У другой паказалася крама навагодніх свечак і падарункаў, дзе майструюць сюрпрызы пад ёлку. У трэцяй лакацыі з хлебам-соллю сустракаюць калядоўшчыкаў у нацыянальных касцюмах.
Дзесьці адбываецца магія напалову з хіміяй: вучоны казёл абляпіў электродамі гіганцкую бульбу і, мяркуючы па ўсім, спрабуе здабыць з яе энергію для гірлянды. Непадалёку старая сава меланхалічна вяжа на спіцах – ёй не да мітусні. У адрозненне ад зубра, які разам з воўкам і вожыкам спрабуе выпхнуць з-пад снежных завалаў чырвоны «жыгуль».
Інсталяцыя гэтага года, на першы погляд, больш лаканічная, чым папярэдні «Калядны кірмаш». Але ў эфектнасці не ўступае.












































