Кайф, гармоны, танцы пад дажджом: у Мінску праходзіць фестываль вулічных відаў спорту

Уладзімір Крыулін
Абноўлена:
Фото: Павел Орловский, Times.by

Фото: Павел Орловский, Times.by

Minsk Urban Fest сабраў больш за тысячу ўдзельнікаў, аматараў спорту, якія спаборнічаюць у відовішчных і дынамічных дысцыплінах.

Вы, напэўна, бачылі падлеткаў, якія ліха падкідваюць самакат і спрытна на ім скачуць. А гэта ж таксама спорт і нават мастацтва. Як і іншыя віды актыўнасцей, папулярных у моладзі. Minsk Urban Fest, медыяпартнёрам якога з'яўляецца Times.by, стаў пляцоўкай для аматараў і прафесіяналаў, каб яны маглі паказаць сваё майстэрства.

Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by

Фото: Павел Орловский, Times.by

1/8

У мінскім парку Уга Чавеса 11 і 12 ліпеня спартсмены з Беларусі і Расіі спаборнічаюць у васьмі відовішчных і дынамічных дысцыплінах: стрытбол, скейтбордынг, трукавы самакат, BMX (Bicycle Moto Cross, трукавы веласіпед), Urban run (забег з перашкодамі), функцыянальнае мнагаборства, эндура і брэйк-данс.

Фото: Павел Орловский, Times.by

Фото: Павел Орловский, Times.by

Па сутнасці, Minsk Urban Fest – гэта вялікае спартыўнае свята, якое сабрала не толькі тысячу атлетаў, але і тысячы гледачоў.

Фото: Павел Орловский, Times.by

Фото: Павел Орловский, Times.by

Асабліва шмат заўзятараў было каля пляцоўкі функцыянальнага мнагаборства, дзе хлопцы і дзяўчаты атлетычнага целаскладу вызначаліся сілай і трываласцю.

Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by

Фото: Павел Орловский, Times.by

1/8

«Давай-давай, яшчэ крыху», – то тут, то там чутны падтрымліваючыя крыкі.

«Здорава, што зрабілі такі фестываль. Заняткі спортам павінны заахвочвацца. Думаю, усім дзяўчатам і хлопцам прыемна і сябе паказаць, і на іншых паглядзець. Усё ж такі цікава, калі не проста для сябе трэніруешся, а спаборнічаеш, ды яшчэ на гэта глядзяць гледачы. Спорт жа – гэта эндарфіны», – усміхаецца ўдзельніца Марына.

Нягледзячы на кароткачасовы дождж, гледачы не разыходзіліся ўвесь дзень.

«Гэта вы прабілі неба, і цяпер яно лье», – жартуе вядучы на сцэне і адначасова робіць камплімент старанням і ўменням спартсменаў.

Фото: Павел Орловский, Times.by

Фото: Павел Орловский, Times.by

Кіпелі пачуцці на пляцоўцы для стрытбола. А яшчэ здзіўлялі назвы каманд: «The_4HILZZ», «1146-Young Squad», «Джэнтльмены ўдачы», «Малышкі на мільён», «Мухі»…

Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by

Фото: Павел Орловский, Times.by

1/8

«Наш трэнер падпісана ў Instagram як «Маленькая муха». Мы яе выхаванкі. Вырашылі такую назву зрабіць», – растлумачыла юная баскетбалістка.

«Мерапрыемства – супер! Хочацца, каб было больш такіх спаборніцтваў. Усё ж такі трэба развівацца. Баскетбол «3 на 3» – цікавы від спорту. Калі б яшчэ з аднагодкамі гулялі. Нам па 14 гадоў. З больш дарослымі ігракамі ўсё ж такі больш складана. Але цікава», – сказала яна.

Дарэчы, у дзяўчыны на майцы нумар «00».

«Такі нумар у Беларусі ёсць толькі ў мяне. Бываюць «0», але «00» больш ні ў кога няма. Мне брат і тата дапамагалі выбраць. Яны таксама баскетбалісты», – расказала спартсменка.

На памосце для брэйк-данса юныя ўдзельнікі ўражвалі не толькі харэаграфічнымі эцюдамі, але і артыстычнасцю.

Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by

Фото: Павел Орловский, Times.by

1/8

На хафпайпе неймаверныя трукі выконвалі майстры на скейтах, самакатах і веласіпедах.

Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by

Фото: Павел Орловский, Times.by

1/8

Minsk Urban Fest арганізаваны Прэзідэнцкім спартыўным клубам сумесна з Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам.

«Гэта меркаванне вуліц. Ужо даўно ў Прэзідэнцкі спартыўны клуб паступалі звароты ад прадстаўнікоў розных субкультур і вулічных відаў спорту з просьбай падтрымаць іх напрамкі. Гэтыя рухі актыўна развіваюцца, іх любіць наша спартыўная грамадскасць. Мы вырашылі гэта падтрымаць», – сказаў памочнік старшыні Прэзідэнцкага спартыўнага клуба Павел Ягораў.

Ён адзначыў, што ў будучыні плануецца правесці Minsk Urban Fest яшчэ больш маштабна.

Ганаровым госцем фестывалю стаў праслаўлены беларускі футбаліст Аляксандр Глеб. Ён захапіўся ўменнямі і імкненнямі моладзі і сказаў: «Гэта вельмі складана. Як і ў любой справе, тут трэба шмат часу для трэніровак».

Фото: Павел Орловский, Times.by

Фото: Павел Орловский, Times.by

«Такія мерапрыемствы натхняюць. У самога вочы гараць, калі гляджу на моладзь. Новае пакаленне ў нашай краіне вельмі спартыўнае. Галоўнае – стварыць умовы. Што дзяржава і робіць. Лічу, такіх пляцовак і мерапрыемстваў павінна быць як мага больш. Наша моладзь любіць чымсьці займацца. Калі ствараюцца такія ўмовы, то хлопцы з матывацыяй і жаданнем ідуць на пляцоўкі, займаюцца спортам. Гэта павінна быць агульнадаступна», – адзначыў Глеб.

Фото: Павел Орловский, Times.by

Фото: Павел Орловский, Times.by

Таксама ён расказаў, што на чэмпіянаце свету па футболе перажывае за зборную Францыі, якая мае высокія шанцы выйграць турнір, калі «суддзя не будзе перашкаджаць».

Фінальныя этапы спаборніцтваў пройдуць 12 ліпеня. Завершыцца свята вулічнага спорту ў 18:00 цырымоніяй узнагароджання, у ходзе якой пераможцы і прызёры ў васьмі дысцыплінах атрымаюць узнагароды.

Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by
Фото: Павел Орловский, Times.by

Фото: Павел Орловский, Times.by

1/12