Калі табе падабаецца твой аўтфіт, адчуваеш сябе лепш: мінчане – пра свой стыль

ЛагатыпВікторыя Аль Алі
Коллаж: Times.by

Коллаж: Times.by

Фэшн-рэдакцыя Times.by распытала ярка апранутых гараджан, дзе яны купляюць рэчы і як знайшлі свой стыль.

Стыль – гэта не столькі пісьменнае спалучэнне трэндаў, колькі ўменне самавыяўляцца праз адзенне. Знайсці свой – задача не простая, але вельмі цікавая. Times.by высочваў на вуліцах сталіцы людзей, якім гэта ўдалося.

Ірына працуе менеджарам па навучанні і развіцці персаналу, любіць шыць, вязаць і стылізаваць рэчы.

«Зараз цалкам апранутая ў беларускія брэнды. На мне трэнч MUA, світар OVRSZ, лоферы «Шагавіта», сумка ад Viko Guerra [гэты брэнд трапляў у агляд Times.by], – пералічвае дзяўчына. – Я люблю светлыя колеры. А з надыходам вясны хочацца яшчэ больш яркасці. Столькі прыгажосці вакол, кветкі распусціліся, і мне самой хочацца быць кветачкай».

Ирина. Фото: Алексей Матюшков, Times.by
Фото: Алексей Матюшков, Times.by
Фото: Алексей Матюшков, Times.by
Фото: Алексей Матюшков, Times.by

Ирина. Фото: Алексей Матюшков, Times.by

1/4

Кіраўнік крэатыўнага рэкламнага агенцтва Павел прызнаўся, што апранаецца, як жонка скажа. Яна не стыліст, але актыўна працуе з гардэробам мужчыны.

«Мяне акружаюць у асноўным маладыя і творчыя хлопцы і дзяўчаты, у тым ліку маладая жонка. Таму часам я выглядаю ярчэй, чым прынята ў мужчынскіх колах або сярод маіх аднагодкаў, – разважае Павел. – Зараз на мне світшот і камізэлька ад ZNWR. А ўвогуле люблю рэчы, за якімі стаіць нейкая гісторыя».

Павел. Фото: Алексей Матюшков, Times.by

Павел. Фото: Алексей Матюшков, Times.by

Марыя, як маладая Джэйн Біркін, носіць сумку – пляцёны кошык.

«Я са светам моды ніяк не звязаная, проста люблю прыгожа апранацца, – паціскае плячыма дзяўчына. – У асноўным мой гардэроб складаецца з адзення беларускіх брэндаў. Сёння вось жакет ад Annete надзела і сумачку любімую ўзяла».

Мария. Фото: Алексей Матюшков, Times.by

Мария. Фото: Алексей Матюшков, Times.by

Фото: Алексей Матюшков, Times.by

Фото: Алексей Матюшков, Times.by

«Я люблю прыбірацца, бо калі табе падабаецца твой аўтфіт, то адчуваеш сябе лепш. І ўвогуле, калі прыбірацца, як не кожны дзень?» – бянтэжыць рытарычным пытаннем студэнтка Віялета.

Дзяўчына раніцай збіралася на экзамен і вырашыла надзець сваю шчаслівую спадніцу.

«Часта купляю рэчы ў масмаркеце, напрыклад спадніца мая з NewYorker. Убачыла ў сацсетках у адным аглядзе і купіла без прымеркі. З беларускіх брэндаў люблю Ezhevika», – кажа яна.

Виолетта. Фото: Алексей Матюшков, Times.by

Виолетта. Фото: Алексей Матюшков, Times.by

Фото: Алексей Матюшков, Times.by

Фото: Алексей Матюшков, Times.by

«Калі ты 48+ памеру, даводзіцца быць модніцай, таму што адзенне ніхто не шые на такія памеры. Я пастаянна ў пошуках, чаго б такога купіць, – шчыра гаворыць food-інфлюэнсер Ксенія. – У нас ёсць тры брэнды, якія шыюць нармальна на вялікія памеры: гэта Holod, LoveLace і яшчэ Osh. Сёння на мне як раз кашуля ад Holod і топ ад LoveLace. Спадніца, сумка і паліто з сэканд-хэнду».

Ксения. Фото: Алексей Матюшков, Times.by

Ксения. Фото: Алексей Матюшков, Times.by

Таццяна раней працавала майстрам па манікюры, пасля пайшла ў дэкрэт і занялася фатаграфіяй.

«Я стылізую сваіх кліентаў на здымкі і з іншымі фатографамі працую як стыліст, – тлумачыць яна. – Раней я апраналася не вельмі прыкметна. Калі стала займацца фатаграфіяй, зразумела, што мне падабаецца збіраць вобразы, прайшла курс па стылістыцы».

Цяпер у яе ў шафе шмат прыкметных рэчаў, якія яна з задавальненнем носіць.

Татьяна. Фото: Алексей Матюшков, Times.by

Татьяна. Фото: Алексей Матюшков, Times.by

Фото: Алексей Матюшков, Times.by

Фото: Алексей Матюшков, Times.by