«Купалле» адсвяткавалі ў Александрыі ў 17-ы раз

Абноўлена:
Фото: Пресс-служба Президента Республики Беларусь

Фото: Пресс-служба Президента Республики Беларусь

У мінулым годзе за два дні свята «Купалле» ў Александрыі наведалі 115 тыс. чалавек. У гэтым чакаюць больш.

Рэспубліканскае свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») праходзіць у гэтыя выхадныя ў 17-ы раз.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, які традыцыйна наведвае яго, назваў абрады, песні і рамёствы асновай культурнага кода беларусаў і ключом да разумення саміх сябе.

Фото: Пресс-служба Президента Республики Беларусь

Фото: Пресс-служба Президента Республики Беларусь

Сярод гасцей цяперашняга свята ўпершыню былі дэлегацыі з Чувашыі, Курганскай, Растоўскай і Кемераўскай абласцей. Прэзідэнт цёпла прывітаў тых, хто прыехаў з Расіі, і падзякаваў за ўдзел у свяце «Купалле».

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ведае: сярод гасцей ёсць і ўкраінцы, хоць іх і няшмат, і выказаў жаданне, каб з гэтай краіны прыязджала больш людзей.

«І я перакананы, я ўпэўнены, што, калі мы не забудзем аб гэтым свяце, хутка тут будзе вялікая колькасць нашых украінцаў, якія з вялікім задавальненнем наведалі б гэта свята», – дадаў ён.

Фото: Пресс-служба Президента Республики Беларусь

Фото: Пресс-служба Президента Республики Беларусь

Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што кожны з гасцей свята павязе з Александрыі цудоўныя ўражанні.

«Цёплы прыём, які беларусы аказваюць тут нашым гасцям, падахвочвае людзей вяртацца сюды зноў і зноў. У нас у Александрыі рады ўсім: і дарослым, і моладзі, і дзецям», – запэўніў ён.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, Купалле – сямейнае свята, многія з тых, хто прыязджаў на першыя фестывалі з бацькамі, у гэты раз прывезлі ўжо сваіх дзяцей.

Ён нагадаў, што менавіта ў Александрыі праходзіць узнагароджанне пераможцаў сямейнага праекта «Уладар сяла». Прэзідэнт адзначыў, што вельмі радасна бачыць маладыя сем'і, якія выбралі жыццё ў вёсцы, гадаваць тут дзяцей, з самага ранняга ўзросту прывучаючы іх да працы на зямлі. Аляксандр Лукашэнка запэўніў, што дзяржава будзе рабіць усё для таго, каб уключыць моладзь у сельскае жыццё.

«Без вёскі нашы славянскія дзяржавы існаваць не змогуць», – падкрэсліў ён.

Фото: Пресс-служба Президента Республики Беларусь

Фото: Пресс-служба Президента Республики Беларусь

Прэзідэнт нагадаў, што гэты год быў аб’яўлены Годам беларускай жанчыны, і невыпадкова сімвалам гэтага свята стала Берагіня: продкі верылі, што яна аберагае пасевы, ахоўвае сямейны ачаг, клапоціцца пра дзяцей і матуль.

«Хочацца, каб увесь наш свет, такі крохкі, як мы бачым, быў ахутаны яе покрывам, каб у кожнай сям'і панавалі любоў і дабрабыт. Каб праз год мы з вамі зноў сустрэліся тут, у Александрыі. І разам адправіліся ў новае падарожжа да душы славянскага народа – загадкавай душы, але нязменна шырокай, шчырай і міласэрнай», – дадаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім добрага вечара, прыемных уражанняў і цяпла, якое будзе саграваць да наступнага Купалля.

Фото: Пресс-служба Президента Республики Беларусь

Фото: Пресс-служба Президента Республики Беларусь