Лукашэнка павіншаваў украінцаў з Днём Незалежнасці

Абноўлена:
Дворец Независимости в Минске. Фото: Пресс-служба Президента Республики Беларусь

Дворец Независимости в Минске. Фото: Пресс-служба Президента Республики Беларусь

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь заўсёды адкрыта для ўкраінцаў, якія прыходзяць з добрымі намерамі.

Дадаць у асноўныя
крыніцы Google

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Украіны з Днём Незалежнасці, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

«Гістарычныя лёсы беларускага і ўкраінскага народаў цесна пераплецены. Нашы нацыі звязваюць векавыя традыцыі, памяць пра агульныя перамогі і цяжкія выпрабаванні», – гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што Мінск і Кіеў змогуць аднавіць узаемавыгаднае супрацоўніцтва на прынцыпах даверу, павагі і раўнапраўя, нягледзячы на геапалітычныя ўзрушэнні. А будучыя пакаленні беларусаў і ўкраінцаў, паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, захаваюць адвечныя дружалюбныя і роднасныя сувязі.

«Гасцінная Беларусь заўсёды адкрыта для кожнага ўкраінца, які прыходзіць з добрымі намерамі», – падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім грамадзянам Украіны здароўя і працвітання, а іх краіне – міру і шчасця.