Манету з выявай трактара выпусцяць у Беларусі

© Нацбанк

© Нацбанк

Упершыню пры чаканцы беларускіх манет выкарысталі нейзільбер – сплаў медзі з нікелем і цынкам, які нагадвае срэбра.

У Беларусі выпусцяць манеты «Мінскі трактарны завод. 80 гадоў». Плануецца, што яны з’явяцца 22 красавіка, паведамілі ў прэс-службе Нацбанка.

Гэта першыя памятныя манеты, адчаканеныя ў Беларусі на «Гомельскім вытворчым аб’яднанні «Крышталь».

У цэнтры справа на манеце будзе выява трактара, а злева – надпіс «80 Belarus 1946–2026, Мінскі трактарны завод».

Манеты з нейзільбера выпусцяць наміналам Br1 і тыражом 3 тысячы штук. Сярэбраная манета выйдзе ў абарачэнне наміналам Br20 і тыражом 2 тысячы штук.

Манета на тэрыторыі краіны прызнаецца законным плацежным сродкам і прымаецца без абмежаванняў.

Раней Times.by распавядаў, што 14 красавіка выпусцяць у абарачэнне залатую інвестыцыйную манету «Славянка» наміналам Br50.