Мінск адзначае Дзень Перамогі – фотарэпартаж

ЛагатыпСтаніслаў Лабаты
Фото: Алексей Матюшков, Times.by

Фото: Алексей Матюшков, Times.by

Беларуская сталіца, нягледзячы на дождж, актыўна адзначае адно з галоўных дзяржаўных святаў. Гулянні ў розных лакацыях стартавалі яшчэ раніцай і скончацца пасля салюту.

Асноўныя мерапрыемствы праходзяць у цэнтры горада. Мінчане і госці сталіцы бясконцым патокам ішлі да стэлы «Мінск – горад-герой», каб ускласці кветкі і ўшанаваць памяць продкаў-пераможцаў.

Вялікая чарга сабралася каля музея Гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, які 9 мая зрабіў бясплатным уваход для ўсіх жадаючых.

Фото: Алексей Матюшков, Times.by

Фото: Алексей Матюшков, Times.by

У Парку Перамогі размясціліся зоны актыўнасці, якія арганізаваў ДТСААФ: пейнтбол, страйкбол і лазертаг, вялікая выстава авія-, аўта-, суда- і ракетамадэльных экспанатаў, дроны, картынг, паказальныя выступленні судамадэлістаў і многае іншае.

Фото: Алексей Матюшков, Times.by
Фото: Алексей Матюшков, Times.by
Фото: Алексей Матюшков, Times.by
Фото: Алексей Матюшков, Times.by
Фото: Алексей Матюшков, Times.by
Фото: Алексей Матюшков, Times.by
Фото: Алексей Матюшков, Times.by
Фото: Алексей Матюшков, Times.by
Фото: Алексей Матюшков, Times.by
Фото: Алексей Матюшков, Times.by
Фото: Алексей Матюшков, Times.by

Фото: Алексей Матюшков, Times.by

1/11

Не абышлося без урачыстых прамоў.

«Сёння ўвесь беларускі народ святкуе вялікае свята – Вялікую Перамогу, якую заваявалі нашы продкі. Яны забяспечылі нам незалежнасць і наша свабоднае жыццё. І мы, члены ДТСААФ, хіба можам стаяць убаку ад гэтай падзеі? Гэта даніна памяці тым, хто аддаў жыццё за наша светлае будучае. Усё гэта для таго, каб мы памяталі, каб памяталі нашы дзеці і ўнукі. Таму што забудзеш ты – забудуць і цябе», – сказаў старшыня цэнтральнага савета ДТСААФ Андрэй Некрашэвіч пасля ўрачыстай цырымоніі ўскладання кветак.

Фото: Алексей Матюшков, Times.by
Фото: Алексей Матюшков, Times.by
Фото: Алексей Матюшков, Times.by
Фото: Алексей Матюшков, Times.by
Фото: Алексей Матюшков, Times.by
Фото: Алексей Матюшков, Times.by

Фото: Алексей Матюшков, Times.by

1/6

З-за дажджу фантаны ў парку адключылі, але, здаецца, гэта ніколькі не бянтэжыла юных мінчан, якія забаўляліся, як маглі. Вайскоўцы паказалі ім, як выглядае знутры БТР, і далі прысесці за кулямёт Максім.

«Гэта не проста выстава. Кожны жадаючы можа паспрабаваць сябе ў ролі картынгіста, аўтамабіліста ці матацыкліста. Калі ласка, усё адкрыта для ўсіх жыхароў і гасцей нашай сталіцы», – адзначыў генерал-маёр Некрашэвіч.

Асаблівай увагай у наведвальнікаў парку карысталіся машыны 1930-х гадоў – рарытэтныя Ford, Opel, службовы аўтамабіль НКУС ГАЗ-М1, адноўленыя дтсаафаўскімі ўмельцамі.

Фото: Алексей Матюшков, Times.by
Фото: Алексей Матюшков, Times.by
Фото: Алексей Матюшков, Times.by
Фото: Алексей Матюшков, Times.by
Фото: Алексей Матюшков, Times.by

Фото: Алексей Матюшков, Times.by

1/5

Усе чакалі скачкоў спартсменаў-парашутыстаў, але надвор'е ўнесла карэктывы: праз пахмурнае неба і вецер іх прыйшлося адмяніць. Замест гэтага мінчан здзіўляў фігурамі пілатажу самалёт Ан-2.

Ну і куды ж без салдацкай кашы! Яна сёння была нарасхват.

Фото: Алексей Матюшков, Times.by
Фото: Алексей Матюшков, Times.by
Фото: Алексей Матюшков, Times.by
Фото: Алексей Матюшков, Times.by
Фото: Алексей Матюшков, Times.by
Фото: Алексей Матюшков, Times.by

Фото: Алексей Матюшков, Times.by

1/6

Гулянні ў сталіцы будуць працягвацца да позняга вечара. На сцэне каля Палаца спорту выступяць зоркі беларускай і расійскай эстрады, а галоўнай запрошанай зоркай стане Алег Газманаў. Яго выхад чакаецца а 22:00, паслухаць песні знакамітага артыста ўсе жадаючыя могуць зусім бясплатна. А 23:00 неба над Мінскам упрыгожыць салют.